29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі гатовыя разгледзець увядзенне вайсковага набору для жанчын

3
У Фінляндыі гатовыя разгледзець увядзенне вайсковага набору для жанчын

Хельсінкі рыхтуюць рэформу войска.

Міністр абароны Фінляндыі Анты Кайконэн гатовы разгледзець варыянт набору жанчын у войска.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на тэлерадыёкампанію Yle.

"Варта разгледзець пытанне (набору жанчын). Падчас набору можна было б расказаць пра магчымасці, якія служба ў войску прапаноўвае. Пры гэтым можна было б праверыць, ці ўсё ў парадку ў моладзі, і пры неабходнасці параіць, куды можна звярнуцца па дапамогу", - сказаў міністр.

Паведамляецца, што парламенцкая рабочая група з удзелам усіх партый хутка прыступіць да падрыхтоўкі рэформы абаронных сіл. Кайконэн спадзяецца, што рабочая група абмяркуе пытанне аб увядзенні набору для жанчын.

Прапанову падтрымлівае таксама Звяз рэзервістаў. Другі старшыня Звязу Тэрха Хакола адзначае, што ў Фінляндыі шмат жанчын, якія маглі б стаць выдатнымі жаўнерамі. Аднак яны не абавязкова павінны засяроджвацца на тых жа галінах, што і мужчыны.

"У многіх жанчын ёсць веды ў галіне кібербяспекі", - адзначыў ён.

У выпадку неабходнасці Фінляндыя можа задзейнічаць 280 тысяч вайскоўцаў, з якіх больш за 56% - рэзервісты.

Вайсковую службу штогод праходзіць 20 тысяч чалавек, сярод іх блізу тысячы жанчын.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках