25 красавiка 2024, Чацвер, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2019 годзе прыватныя асобы пералічылі ва Украіну $12 мільярдаў

5
У 2019 годзе прыватныя асобы пералічылі ва Украіну $12 мільярдаў

Гэта прыкладна траціна гадавога бюджэту Украіны.

У 2019 годзе, паводле папярэдніх ацэнак Нацыянальнага банка, ва Украіну паступіла амаль $12 млрд прыватных пералічэнняў. Пра гэта 14 лютага паведаміла прэс-служба рэгулятара.

Сённяшнім курсам гэта прыкладна 293 млрд грн. Для параўнання: сума даходаў дзяржаўнага бюджэту на 2020 год устаноўленая на ўзроўні 1,095 трлн грн; такім чынам, прыватныя асобы пералічылі ва Украіну каля траціны гадавога бюджэту.

У Нацбанку адзначылі, што з афіцыйных каналаў, праз сістэмы пералічэнняў, ва Украіну паступіла пятая частка ад гэтай сумы - блізу $2,3 млрд. Блізу 18% з іх паступіла з ЗША, 14% - з Ізраіля, 9% - з Італіі , па 7% - з Расеі і Польшчы. На іншыя краіны прыпадае 45% афіцыйных пералічэнняў.

За мяжу у 2019 годзе ўкраінцы адправілі ў 20 разоў менш - блізу $600 млн.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках