23 красавiка 2024, aўторак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ падоўжыў эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь

3
ЕЗ падоўжыў эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь

А таксама санкцыі ў дачыненні да чатырох персон.

Еўразвя падоўжыў на год эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь і персанальныя санкцыі супраць чатырох чалавек. Пра гэта паведамляе прэс-служба Рады ЕЗ, піша tut.by.

- Сёння Рада пастанавіла працягнуць абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі на адзін год, да 28 лютага 2021 года. Гэтыя меры ўключаюць эмбарга на пастаўкі зброі і абсталявання, якое можа быць выкарыстана для ўнутраных рэпрэсій, а таксама ўключаюць у сябе забарону на замарожванне актываў і забарону на паездкі чатырох чалавек, назначаныя ў сувязі са знікненнямі двух апазіцыйных палітыкаў, аднаго бізнэсоўца і аднаго журналіста ў 1999 годзе, і ў 2000 годзе, - гаворыцца ў пастанове Рады.

Рада таксама падоўжыла пастанову, якая дазваляе экспарт біятлоннага абсталявання, спартыўных вінтовак і спартыўных пісталетаў у Беларусь.

Афіцыйна эмбарга ўвойдзе ў дзеянне пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕЗ 18 лютага 2020 года.

Нагадаем, эмбарга на пастаўку зброі было ўведзенае ў 2011 годзе. 15 лютага 2016 года Еўразвяз зняў амаль усе санкцыі з Беларусі, але захаваў эмбарга на пастаўкі зброі і санкцыі супраць чатырох чалавек, якія дзейнічаюць з 2004 года: Навумава, Шэймана, Сівакова і Паўлічэнкі. Іх у Брусэлі падазраюць у дачыненні да знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, палітыка Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага ў 1999-2000 гадах.

У 2017 годзе з гэтага зброевага пераліку былі выключаны біятлонныя стрэльбы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках