23 красавiка 2024, aўторак, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Кіраўнік бэльгійскай выведкі падазраецца ў шпіянажы на карысць РФ

16
СМІ: Кіраўнік бэльгійскай выведкі падазраецца ў шпіянажы на карысць РФ

Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, гэта будзе найбуйнейшым шпіёнскім скандалам у ЕЗ за многія гады.

Некалькі тыдняў таму Генеральная служба інфармацыі і бяспекі Бэльгіі (GISS) часова адхіліла кіраўніка сваёй контрвыведкі, офіс якога быў запячатаны, а сам ён адпраўлены пад хатні арышт. Пра гэта паведамляе polskieradio.pl са спасылкай на бэльгійскія СМІ.

Некаторыя выданні сцвярджаюць, што GISS праводзіць расследаванне ў дачыненні да яшчэ аднаго афіцэра, які падазраецца ў супрацоўніцтве з Расеяй, але, магчыма, гаворка ідзе пра адну і тую ж асобу.

Бэльгійскі афіцэр падазраецца ў шчыльных сувязях з грамадзянінам Сербіі, які афіцыйна працуе на сербскую выведку, а неафіцыйна - супрацоўнічае з выведкай РФ.

Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, гэта будзе найбуйнейшы шпіёнскі скандал у Еўрапейскім Звязе за многія гады. Бэльгійская контрвыведка займае асаблівае месца ў ЕЗ, бо бельгійцы нясуць адказнасць за бяспеку і абарону штаб-кватэр ЕЗ і NАТО ў Брусэлі.

Паводле нядаўняй справаздачы Рады Еўропы, у Брусэлі цяпер працуюць 250 кітайскіх і 200 расейскіх шпіёнаў. Летась кіраўнік аўстрыйскай контрразведкі публічна заявіў, што Брусэль цяпер замяніў Вену, якая ў часы халоднай вайны лічылася ўлюбёнай арэнай супрацьстаяння выведак Усходу і Захаду.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках