20 красавiка 2024, Субота, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі памяняюць сістэму збірання дарожнага збору?

43
У Беларусі памяняюць сістэму збірання дарожнага збору?
Фота: onliner.by

Ён будзе адвязаны ад праходжання тэхагляду.

Міністэрства фінансаў Беларусі рыхтуе праект указа ў дачыненні да збірання дарожнага збору. Пра гэта распавёў журналістам кіраўнік установы Максім Ермаловіч, піша БелТА.

«Мы працуем над падрыхтоўкай праекта ўказа, які змяняе сістэму збірання платы за дарожную інфраструктуру, устанаўлівае больш справядлівы механізм яе выплаты для тых людзей, якія рэдка выкарыстоўваюць транспарт, - расказаў міністр. - Але ў цэлым гаворка ідзе аб захаванні існага парадку выплаты дарожнага збору з пашырэннем льгот для асобных катэгорый, зменай перыядычнасці выплаты, зніжкамі для тых, хто гатовы аплачваць на больш доўгі тэрмін».

Міністр удакладніў, што, на думку Мінфіна, дарожны збор будзе адвязаны ад праходжання тэхагляду. «Будзе іншая сістэма кантролю. Разглядаюцца варыянты, калі будзе тэхнічная гатоўнасць да ўвядзення новай сістэмы. Акрамя таго, будуць устаноўлены больш справядлівыя і прымальныя для насельніцтва механізмы выплаты», - дадаў Максім Ермаловіч.

Раней, у канцы снежня, намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў заявіў, што пастанова па карэкцыі дарожнага збору будзе прымацца ў пачатку 2020 года. «Над гэтым пытаннем працуюць ужо даўно, разглядаюцца розныя варыянты развязання гэтай праблемы. А праблема сапраўды існуе, бо каб пазбегнуць неабходнасці выплачваць падатак, некаторыя аўтаўладальнікі перасталі праходзіць тэхагляд, чым пагражаць жыццю не толькі свайму, але і жыццю іншых».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках