25 красавiка 2024, Чацвер, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь сфармуе яшчэ адну памежную заставу на мяжы з Украінай

9
Беларусь сфармуе яшчэ адну памежную заставу на мяжы з Украінай

Яна будзе знаходзіцца ў Дзяражычах у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці.

Беларусь сфармуе яшчэ адну памежную заставу на мяжы з Украінай. Аб гэтым расказаў сёння журналістам старшыня Дзяржпамежкамітэта Анатоль Лапо, паведамляе БелТА.

«Сёлета нам трэба будзе сфармаваць яшчэ дзве манеўраныя групы і памежную заставу ў населеным пункце Дзяражычах», - распавёў Анатоль Лапо. З ягоных слоў, летась былі створаныя шэсць мабільных груп. З фармаваннем яшчэ двух падраздзяленняў (у Полацку і Гародні) гэтае пытанне будзе развязанае для ўсіх тэрытарыяльных органаў памежнай службы.

У 2019 годзе на беларускай мяжы абсталяваныя больш за 58 новых рубяжоў аховы з памежнымі дарогамі і кантрольнай паласой. З'явілася больш за 90 км агароджаў для аснашчэння сігналізацыйнымі сродкамі, сігналізацыйнымі комплексамі прыкрытыя звыш 97 км мяжы. Агульная працягласць сігналізацыйнага прыкрыцця межаў складае блізу 610 км.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках