23 красавiка 2024, aўторак, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве самы высокі ўзровень стварэння новых прадпрыемстваў у ЕЗ

4
У Літве самы высокі ўзровень стварэння новых прадпрыемстваў у ЕЗ

У топ таксама патрапілі Партугалія, Славаччына, Вугоршчына і Латвія.

У 2017 годзе ў Еўразвязе доля зноў створаных прадпрыемстваў ад агульнай колькасці актыўных прадпрыемстваў складала 9,3%. Гэты паказчык заставаўся стабільным у параўнанні з 2016 годам (9,3%), але быў крыху вышэйшым, чым паказчык, зафіксаваны ў 2012 годзе (9,0%).

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», такія звесткі 17 лютага апублікаваў Еўрастат - статыстычнае бюро ЕЗ.

Занятасць, створаная гэтымі новастворанымі прадпрыемствамі, склала 2,4% ад агульнай занятасці і вагалася ад 5,2% у Партугаліі да 1,2% у Нямеччыне і Нідэрландах.

Самыя высокія паказчыкі зафіксавалі ў Літве (19,7%), Партугаліі (15,8%), Славаччыне (13,7%), Вугоршчыне (12,9%) і Латвіі (12,4%), тады як самыя нізкія - ў Грэцыі (4,5%), Бельгіі (6,4%), Швэцыі (6,6%), Нямеччыне і Аўстрыі (абедзве 6,8%).

Каэфіцыент стварэння прадпрыемстваў паказаў найбольшы прырост у Фінляндыі, найбольшы спад - на Мальце.

У 2017 годзе, у параўнанні з 2016-м, найбольшы рост каэфіцыента стварэння новых прадпрыемстваў быў зафіксаваны ў Фінляндыі (2,9 %), за ёй ідзе Славаччына (2,7 %), Вугоршчына (2,1 %), Эстонія (1,2 %) і Літва (0,9 %), а мацней за ўсё зніжэнне назіралася на Мальце (-6,1 %), у Латвіі (- 3,8 %), Гішпаніі (-0,9 %), Баўгарыі ды Італіі (абедзве -0,5 %), а таксама Аўстрыі і Швэцыі (-0,4 %).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках