19 красавiка 2024, Пятніца, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца з Менска: Здаецца, у Лукашэнкі скончыліся грошы

43
Настаўніца з Менска: Здаецца, у Лукашэнкі скончыліся грошы
КАРЫКАТУРА: ARU.TV

Як інакш растлумачыць зразанне заробкаў бюджэтнікаў?

З 1 студзеня заробкі бюджэтнікаў разлічваюць паводле новых правіл. Людзі ўжо атрымалі свае першыя выплаты за студзень і зусім ім не ўзрадаваліся. Аб рэакцыі на новаўвядзенні распавяла выкладчыца адной з менскіх школ, піша прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

- Апошнія дні ў грамадстве шырока абмяркоўваецца змяншэнне заробку ў бюджэтнай сферы. Вас гэта неяк закранула?

- Мне застаецца роўна год да пенсіі, і вось дзяржава падкінула такі «сюрпрыз».

Я працую настаўніцай выяўленчага мастацтва ў школе, усё жыццё прысвяціла творчасці. Каб хоць неяк годна жыць і мець мінімальны набор патрэбаў, я даслоўна жыву ў школе. У мяне ёсць працоўныя гадзіны, ёсць гурткі, як платныя, так і бясплатныя, і што я ў выніку атрымала?

Ужо маўчу пра тое, што многія матэрыялы для навучальнага працэсу (фарбы, алоўкі) я закупляю самастойна, адміністрацыя школы не аплачвае. А цяпер, калі я страціла ў заробку блізу 70 рублёў, не ведаю, як буду круціцца з закупамі.

- А чаму так здарылася з заробкам?

- Не магу сказаць дакладна, але нешта мне падказвае, што ў Лукашэнкі, ва ўлады проста скончыліся грошы, інакш бы яны так не зрабілі з людзьмі.

- У вас у калектыве абмяркоўваюць гэтую сітуацыю?

- Вядома, абмяркоўваюць. Мае калегі, калі казаць мякка, вельмі незадаволеныя. Так, мы пагаворым дзесьці ў калідоры ціхенька, але, што гэта можа змяніць?

- А што кажа кіраўніцтва школы?

- Абяцаюць кампенсацыю, але не гавораць, калі менавіта гэта будзе і не агучваюць суму. Таму я схіляюся да думкі, што ўсе гэтыя размовы аб кампенсацыі - свайго кшталту захад, каб неяк згладзіць гнеўныя настроі ў калектыве.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках