19 красавiка 2024, Пятніца, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія ўвядзе новыя правілы для мігрантаў з ЕЗ

13
Брытанія ўвядзе новыя правілы для мігрантаў з ЕЗ

Усім працоўным мігрантам трэба будзе знайсці месца працы ў Брытаніі да пераезду.

Вялікая Брытанія пасля Brexit зробіць больш жорсткімі правілы прыёму для працоўных мігрантаў з Еўрапейскага Звязу. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Daily Mail.

Пагадненне аб новай іміграцыйнай сістэме прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан і ягоная каманда падпісалі падчас першага паседжання новага кабінета.

Яны хочуць увесці іміграцыйную сістэму на аснове аўстралійскай, якая будзе забараняць кожнаму мігранту з ЕЗ, які атрымлівае заробак меншы за ўстаноўленага ўзроўню, прыязджаць у краіну.

Згодна з новымі правіламі для атрымання брытанскай рабочай візы працоўныя мігранты з краін ЕЗ павінны мець заробак, не меншы як 23 тысячы фунтаў стэрлінгаў (блізу 27,7 тысяч еўраў) на год.

Адзначаецца, што ў большасці выпадкаў кваліфікаваным працоўным мігрантам давядзецца шукаць месца працы з аплатай, не меншай за 25 600 фунтаў стэрлінгаў (амаль 31 тысяча еўраў). Гэты парог ніжэйшы, чым той, які цяпер выкарыстоўваецца да мігрантаў з-за межаў ЕЗ.

Таксама будзе ўведзеная бальная сістэма ацэнкі прафесійных навыкаў і ўзроўню валодання ангельскай мовай, наяўнасць вышэйшай адукацыі.

У міністэрстве ўнутраных спраў Вялікай Брытаніі ацэньваюць, што новая сістэма паменшыць колькасць нізкакваліфікаваных работнікаў, якія прыбываюць з краін ЕЗ на 90 000 чалавек штогод.

Усім працоўным мігрантаў трэба будзе знайсці месца працы ў Брытаніі да пераезду, больш шанцаў на гэта ў раёнах, дзе бракуе кадраў. Тыя, хто мае больш высокі ўзровень адукацыі або тыя, хто атрымаў адукацыю ў Вялікай Брытаніі, таксама будуць мець больш шанцаў.

Урад плануе распрацаваць новыя правілы да канца 2020 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках