23 красавiка 2024, aўторак, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус за адмову выплаціць яму прэмію выдаліў электронную пошту працадаўцы

8
Беларус за адмову выплаціць яму прэмію выдаліў электронную пошту працадаўцы

Прадстаўнік фірмы звярнуўся з заявай у органы ўнутраных спраў.

Беларус, які займаў пасаду дырэктара ў адным з ПГУП, быў звольнены, аднак выявіўся незадаволены недаплачанымі, на ягоную думку, прэміямі. Гэтым ён матываваў свае далейшыя дзеянні: несанкцыянаваны доступ да электроннай пошты былога працадаўцы. Атрымаўшы яго, мужчына выдаліў з уваходнай карэспандэнцыі лісты ад арганізацый-партнёраў, папярэдне зрабіўшы копіі, паведамляе onliner.by.

Затым ён змяніў пароль, чым дэзарганізаваў працу ПТУП, паведамляецца на сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Абвінавачаны запатрабаваў ад кіраўніцтва прадпрыемства даплаціць яму прэміі, за што абяцаў аднавіць доступ да паштовай скрыні. Пасля атрымання сумы мужчына стрымаў слова. Аднак прадстаўнік фірмы звярнуўся з заявай у органы ўнутраных спраў.

Віна беларуса ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.2 арт.349 і ч.1 арт.251 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, была даведзеная цалкам. Мужчына таксама прызнаў сваю віну і чыстасардэчна раскаяўся, раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся, станоўча характарызаваўся па месцы жыхарства і працы.

У якасці пакарання яму прызначылі штраф і канфіскавалі ноўтбук, з дапамогай якога мужчына сабатаваў працу ПТУП.

Прысуд суда набыў законную моц.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках