28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выдаткуюць $1 мільярд на энэргетычныя праекты «Трох мораў»

6
ЗША выдаткуюць $1 мільярд на энэргетычныя праекты «Трох мораў»

Польшча падтрымлівае ініцыятыву Амерыкі.

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч назваў «важнай» дэкларацыю ЗША пра намер інвеставаць адзін мільярд даляраў у энэргетычныя праекты ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія ўваходзяць у ініцыятыву «Трох мораў», паведамляе «Польскае радыё».

З дэкларацыяй выступіў 15 лютага дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа падчас канферэнцыі аб сусветнай бяспецы ў Мюнхене. Амерыканскі палітык заявіў, што інвестыцыі ЗША дапамогуць знізіць энэргетычную залежнасць краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ад Расеі.

Майк Пампэа адзначыў, што падтрымка ініцыятывы «Трох мораў» з'яўляецца довадам таго, што Злучаныя Штаты Амерыкі ўцягнутыя ў пытанні глабальнай бяспекі.

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч адзначыў, што амерыканская дэкларацыя мае не толькі эканамічнае значэнне.

Міністр чакае, што краіны, якія вагаліся перад уступленнем у ініцыятыву «Трох мораў», цяпер будуць мець дадатковы аргумент, каб таксама далучыцца да гэтай садружнасці.

Яцэк Чапутовіч мяркуе, што амерыканскія інвестыцыі могуць быць накіраваныя, напрыклад, на развіццё стратэгічнай інфраструктуры, такой як порт звадкаванага прыроднага газу або газаправод «Балтыйская труба».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках