25 красавiка 2024, Чацвер, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнік «Белшыны»: Крыкам эканоміку не падымеш, трэба цалкам мяняць курс

24
Працаўнік «Белшыны»: Крыкам эканоміку не падымеш, трэба цалкам мяняць курс

Горадаўтваральнае прадпрыемства Бабруйска спыніла тры з чатырох сваіх заводаў.

Завод масавых шын і завод буйнагабарытных шын сыходзяць на просты з 17 да 21 лютага. На заводзе звышбуйнагабарытных шын канвеер спынены з 17 лютага да 1 сакавіка.

Усе астатнія падраздзяленні, у тым ліку механічны завод, у гэты час будуць прадаўжаць працу, распавёў naviny.by начальнік аддзела ідэалагічнай і сацыяльнай работы ААТ «Белшына» Юры Андрыеўскі. З ягоных слоў, на час вымушанага прастою работнікам прадпрыемства выплацяць 2/3 ад акладу ці тарыфнай стаўкі.

Асноўнай прычынай прыпынення заводаў названы планавы рамонт тэхналагічнага абсталявання, у тым ліку вулканізацыйнага і зборачнага. У той жа час Юры Андрыеўскі прызнаў, што ў апошнія гады прадпрыемства адчувае складанасці з абаротнымі сродкамі. Вырасла дэбіторская і крэдыторская запазычанасць, грашовых сродкаў бракуе для набыцця сыравіны.

«На «Белшыне» праблемы былі, ёсць і будуць, на жаль», - сказаў Юры Андрыеўскі.

Заводы «Белшыны» працуюць са збоямі ўжо не першы месяц, распавёў старшыня першаснай арганізацыі Незалежнага прафзвязу работнікаў ААТ «Белшына» Сяргей Гурло. Прафсаюзны лідар працуе вулканізатаршчыкам на заводзе масавых шын. Там, з ягоных слоў, «жыццё ледзь цепліцца».

«Мы так працуем з сярэдзіны студзеня. Цяпер напісалі заявы на дзьве траціны ад тарыфнай стаўкі. Сядзім дома, на працу не выходзім. Вытворчы працэс цалкам спынены. Будуць спрабаваць запусціць завод у пятніцу, але гэта віламі па вадзе пісана», - сказаў Сяргей Гурло.

Ён канстатаваў зніжэнне заробкаў на прадпрыемстве ў апошнія гады і песімістычныя настроі сярод працоўных.

«Калі бочка нафты шмат каштавала, то на Расею ліўся залаты дождж. Траплялі пырскі і на нас. Вулканізатаршчыкі атрымлівалі і па тысячы даляраў. Цяпер па пяцьсот даляраў абяцаюць. А далей што будзе з эканомікай, сам пан Бог не ведае. Крыкам гэтую эканоміку не падымеш. Трэба цалкам мяняць курс. А пакуль існуе гэтая ўлада, мы і надалей будзем дэградаваць», - адзначыў кіраўнік незалежнага прафзвязу на «Белшыне».

«Белшына» з'яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам у Бабруйску. На прадпрыемстве працуе больш за 9 тысяч чалавек.

Згодна з фінансавай справаздачнасцю, за дзевяць месяцаў мінулага года прыбытак «Белшыны» знізіўся на 12% - да 509,9 млн руб. Прадпрыемства спрацавала з чыстым прыбыткам у суме 841 тысяча рублёў супраць 72,7 мільёнаў рублёў стратаў у аналагічным перыядзе 2018 года.

Доўгатэрміновыя абавязацельствы «Белшыны» на канец верасня мінулага года склалі 212 млн рублёў. У параўнанні з мінулым годам яны знізіліся на 32,6%. Кароткатэрміновыя абавязацельствы выраслі на 10,1% - да 768,4 млн руб.

Звесткі аб працы «Белшыны» за 2019 год пакуль не апублікаваныя.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках