18 красавiка 2024, Чацвер, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Праз нафтавыя спрэчкі Лукашэнкі і Пуціна падаражэе бензін

15
Экспэрт: Праз нафтавыя спрэчкі Лукашэнкі і Пуціна падаражэе бензін

Рост коштаў бензіну - гэта і рост коштаў тавары і паслугі ў краіне.

7 лютага прэзідэнт і Пуцін сустрэліся ў Сочы, каб нарэшце дамовіцца пра нафтавыя і газавыя цэны. Газ будзе каштаваць Беларусі, як летась, а кошт на нафту будзе камерцыйным, дамаўляцца прыйдзецца з пастаўшчыкамі, паведамляе «Белсат». А гэта значыць, нафта падаражэе. Можа, неўзабаве мы застанёмся без паліва?

Старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб адзначае, што ад расейскага нафтавага імпарту залежыць праца буйных нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у канцэрн «Белнафтахім». Перш за ўсё гэта наваполацкія «Нафтан» і «Палімір», НПЗ у Мазыры, «Магілёўхімвалакно», «Гродна Азот» - усяго блізу сарака прадпрыемстваў па ўсёй краіне. Іх бесперабойная праца - гэта бюджэтныя адлічэнні, а таксама працоўныя месцы і заробкі работнікаў.

«Экспарт нафтапрадуктаў складае 20-25% усяго экспарту краіны, і гэта - найважнейшы напрамак напаўнення бюджэту», - Вадзім Іосуб.

«Гаворка ідзе пра неабходнасць 6 млн т нафты штогод. А за якія кошты мы знойдзем замену расейскім пастаўкам? Усё роўна замена будзе каштаваць даражэй, а гэта азначае, што, хутчэй за ўсё, падвысяцца кошты на бензін», - кажа Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка Беларускага эканоміка-даследчага цэнтра BEROC.

Рост коштаў на бензін - гэта і рост коштаў на тавары і паслугі. Да прыкладу, падаражэе праезд, могуць вырасці кошты на прадукты і тавары, якія дастаўляюцца ў месцы гандлю грузавым транспартам.

Па-другое, трэба разумець, што калі раней мы шмат нафты набывалі ў Расеі, перапрацоўвалі і прадавалі нафтапрадукты, то ў нашым бюджэце заставалася шмат грошай у выглядзе экспартнай мыты - гэта амаль 5% даходу бюджэту, дадае Кацярына Барнукова.

Калі мы страцім гэтыя даходы - прыйдзецца скарачаць бюджэтныя выдаткі. Напрыклад, заробкі настаўнікаў ці лекараў - ім як раз распрацавалі новы парадак аплаты працы, які ўвайшоў у дзеянне 1 студзеня. У яго рамках можна будзе лёгка памяншаць выплаты ўзнагарод і надбавак.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках