28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомыя беларусы падпісалі адкрыты ліст у падтрымку Камара і Емяльянава

4
Вядомыя беларусы падпісалі адкрыты ліст у падтрымку Камара і Емяльянава

Шмат хто абураны несправядлівым прысудам палітвязням.

Дзясяткі беларускіх журналістаў, мастакоў, фатографаў, культурных работнікаў і блогераў падпісалі адкрыты ліст, у якім выказваецца нязгода з нядаўнім прысудам, вынесеным Мікіту Емяльянаву і Івану Камару, паведамляе «Радыё Свабода».

Мікіта Емяльянаў восенню 2019 года кінуў лямпачку з чырвонай фарбай у будынак Менгарсуда. А пазней двойчы кідаў «кактэйль Молатава» ў дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску. Іван Камар у гэты момант быў у суседнім скверы.

Хлопцы гавораць, што зрабілі гэта, пратэстуючы супраць пераследу палітычных зняволеных.

12 лютага Мікіту Емяльянава і Івана Камара прызналі нібыта «вінаватымі ў пашкоджанні будынка, вырабе небяспечнай прылады, нанясенні шкоды будынку і спробе такога ж злачынства». Абодвум прысудзілі 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Шкоду, нанесеную будынку СІЗА, ацанілі як 1 рубель 48 капеек. Шкоду на 143 рублі, нанесеную будынку Менгарсуда, Емяльянаў кампенсаваў раней.

Падпісанты ліста звяртаюць увагу на тое, што суд не праверыў заявы Камара пра прымус да давання паказанняў, пра жорсткае абыходжанне і пагрозу катаваннямі, а таксама пра тое, што было парушанае права Емяльянава не сведчыць супраць сябе, а таксама карыстацца дапамогай адваката

«Мы мяркуем, што Мікіта Емяльянаў і Іван Камар асуджаныя да празмерна жорсткага пакарання, якое з'яўляецца відавочна непрапарцыйным зробленаму», – гаворыцца ў лісце. Падпісанты патрабуюць неадкладнага перагляду прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Адна з ініцыятарак ліста, журналістка Яўгена Доўгая, патлумачыла, што бачыла ў сацыяльных сетках шмат абурэння прысудам з боку калегаў-журналістаў, а таксама мастакоў і пісьменнікаў. «Мне здаецца, што гэта вельмі важна – калі нарэшце медыйная супольнасць салідарызуецца і паказвае, што яна не згодная з несправядлівым прысудам».

Яўгена Доўгая адзначыла, што адвакаты змогуць далучыць гэты ліст пры апеляцыі: «І мне прыемна, што беларусы падпісваюць яго».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках