19 красавiка 2024, Пятніца, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль на ўсіх метэастанцыях Беларусі ўстаноўленыя новыя тэмпературныя рэкорды

2
Амаль на ўсіх метэастанцыях Беларусі ўстаноўленыя новыя тэмпературныя рэкорды

Прыйшла вясна?

У Менску і на ўсіх метэастанцыях Беларусі, за выключэннем Берасця, Гомеля і Горак (Магілёўская вобласць), 17 лютага перакрытыя тэмпературныя рэкорды дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў, пішуць naviny.by.

Усяго зафіксаваныя 44 рэкорды. 30 ранейшых максімумаў датаваныя 17 лютага 2002 года, восем – 1998-га, тры – 1995 года, два – 2014-га, адзін – 2001-га.

У сталіцы паветра прагрэлася да 10,1 градуса вышэй за нуль. Папярэдні рэкорд складаў 8,3 градуса (адносіўся да 2002 года).

Цяплей за ўсё было ў Гародні, Пружанах і Драгічыне – плюс 12,6. У Гародні ранейшы экстрэмум (2002 года) перавышаны на 4,1 градуса. Максімальная розніца паміж новым і старым рэкордамі адзначаная ў Езярышчы – 6,3 градуса (9 супраць 2,7 у 2001 годзе). Варта адзначыць, што ў гэтым населеным пункце на крайняй поўначы Віцебскай вобласці 17 лютага 2011 года зафіксаваны абсалютны мінімум ночы для ўсёй краіны з пачатку інструментальных метэаназіранняў (29,9 градуса марозу). У Віцебску ўчора было 8,3 градуса (4,9 у 2002 годзе), у Магілёве – 9,5 (8,3 таксама 18 гадоў таму).

Абсалютны рэкорд цяпла для 17 лютага адзначаны ў 1974 годзе ў Берасці – плюс 14,1 градуса. Такім чынам, цяперашнія максімальныя значэнні апынуліся на паўтара градуса ніжэйшыя, але на 0,1 градуса вышэйшыя, чым абсалютны максімум лютага мінулага года (12,5 градуса 19 лютага ў Берасці), і на 6,2 градуса вышэйшыя, чым максімум лютага 2018 года (6,4 градуса 2 лютага ў Жыткавічах).

Папярэднія рэкорды цяпла фіксаваліся ў Беларусі 1 і 2 лютага. У студзені было дзевяць дзён з рэкордамі цяпла (3-га, 15–17-га, 20–22-га, 24-га і 25-га), у снежні 2019-га – 11 (9-га, 11-га, 12-га, 16–19-га, 21–23-га і 25-га).

18 лютага вельмі цёплае надвор'е захаваецца. У Менску чакаецца плюс 7–9 градусаў. Павінен быць пабіты рэкорд дня, які складае 6,1 градуса (зарэгістраваны ў 2002 годзе).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках