28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Паўночнай Македоніі выйшлі на мітынг у падтрымку праеўрапейскага закона

Жыхары Паўночнай Македоніі выйшлі на мітынг у падтрымку праеўрапейскага закона

Акцыя «Шпацыр за справядлівасць» адбылася ў Скоп'е.

Тысячы людзей удзельнічалі ў маршы ў сталіцы Паўночнай Македоніі ў падтрымку знакавых судовых рэформаў, зацверджаных перад роспускам парламента і датэрміновымі выбарамі.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на АР.

Мітынг "Шпацыр за справядлівасць", які адбыўся ў Скоп'е праз дзень пасля зацвярджэння рэформаў, арганізаваў урад сацыял-дэмакратаў, які сыходзіць у адстаўку.

Новы закон быў ключавой умовай у заяўцы краіны на ўступленне ў Еўрапейскі звяз. Ён перадасць пракуратуры поўны кантроль над галоўнымі выпадкамі карупцыі і арганізаванай злачыннасці.

Раней падобныя справы разглядаліся спецыялізаванай пракуратурай, якая загразла ў спрэчках і стала прадметам зацятага спаборніцтва паміж сацыял-дэмакратамі і апазіцыйнымі кансерватарамі. Гэты орган быў расфармаваны летась.

"Нашы людзі хочуць справядлівасці", – заявіў лідар сацыял-дэмакратаў Зоран Заеў, які ў мінулым месяцы сышоў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра, рыхтуючыся да выбараў. "Паважаныя суддзі, цяпер вы ажыццяўляеце правасуддзе".

Парламенцкія выбары павінны адбыцца ў красавіку.

Заеў абвесціў пра датэрміновыя выбары, адзначыўшы сваё "расчараванне і абурэнне" ў сувязі з тым, што ЕЗ у кастрычніку не прызначыў дату пачатку перамоваў пра далучэнне Скоп'е, нягледзячы на пагадненне з Грэцыяй пра перайменаванне. Супраць прызначэння даты выступілі Францыя, Нідэрланды і Данія.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках