28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі наступаюць на ўкраінскія пазіцыі на Данбасе

22
Баевікі наступаюць на ўкраінскія пазіцыі на Данбасе
ФОТА: AP

Ідзе бой.

Штаб ААС паведаміў, што баевікі раніцай атакавалі ўкраінскія пазіцыі на Данбасе, ёсць страты, паведамляе «Новы час».

Паводле інфармацыі штаба, тэрарысты атакавалі пазіцыі падраздзяленняў Аб'яднаных сілаў паблізу населеных пунктаў Новаташкоўскае, Арэхава, Крымскае, Хутар Вольны.

Акупанты вядуць абстрэлы з забароненага ўзбраення, напрыклад з мінамётаў калібра 120 мм. Таксама баевікі абстрэльваюць украінскіх вайскоўцаў з гранатамётаў розных сістэмаў і буйнакаліберных кулямётаў.

«Пад агнявым прыкрыццём расейскія акупанты перайшлі да актыўных наступальных дзеянняў і распачалі спробу прасоўвання праз лінію размежавання», – адзначылі ў штабе.

Цяпер ідзе бой.

Штаб паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы панеслі страты. Іх колькасць не ўдакладняецца.

Падраздзяленні Аб'яднаных сілаў даюць адэкватны адказ. Страты праціўніка ўдакладняюцца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках