20 красавiка 2024, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ландсбэргіс: Мы разлічваем, што Беларусь нарэшце абудзіцца

3
Ландсбэргіс: Мы разлічваем, што Беларусь нарэшце абудзіцца
ВІТАЎТАС ЛАНДСБЭРГІС
ФОТА: DELFI/DOMANTAS PIPAS

Літоўскі палітык пра Астравецкую АЭС.

Першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбэргіс у інтэрв'ю svboda.org заявіў, што калі Беларусь хоча быць сапраўды незалежнай дзяржавай, то павінна адмовіцца ад АЭС, якую ён называе «цалкам крамлёўскім праектам».

«Беларусь робіць нам свінства. Ля самай нашай мяжы. Гэтая мяжа ў выпадку аварыі не спыніць радыенуклідаў, яны пойдуць у наш бок. Таму мы стварылі гэты Рух, каб нас пачулі беларусы. Гэта не антыбеларускі рух, мы зычым росквіту і поспехаў нашым суседзям. Мы разлічваем на тое, што Беларусь нарэшце абудзіцца і загаворыць сама». - сказаў Ландсбэргіс.

У нядзелю літоўскі палітык узяў удзел у першым з'ездзе Руху супраць Беларускага АЭС. Яго стварылі літоўскія кансерватары, лібералы і грамадскія дзеячы. На першым з'ездзе, які адбыўся ў нядзелю, перад прысутнымі выступілі і беларускія апазіцыянеры Анатоль Лябедзька, Дзмітрый Кучук і Павел Севярынец. Праз тэлефон удзельнікаў вітала Святлана Алексіевіч. Рух пазіцыянуе сябе як арганізацыю шырокага спектру палітычных сіл, якая будзе дамагацца закрыцця станцыі ў Астраўцы.

«Гэта пытанне свабоды Беларусі. Ці мае яна нейкае права голасу? Яна павінна сама вызначыцца, кім яна хоча быць - незалежнай краінай або калоніяй. Хай Беларусь нарэшце вызначыцца, хто яна - «зялёны чалавечак» або незалежная дзяржава. Яна павінна вымавіць сваёй мовай, чаго яна хоча. Лукашэнка павінен вызначыцца, ён самастойны лідар, ці падпарадкоўваецца «царку» ў Маскве».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках