Украінскія вайскоўцы абаранілі свае пазіцыі на Данбасе
7- 18.02.2020, 11:55
- 15,123
Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.
У выніку бою ў раёне Залатога загінуў адзін украінскі вайсковец. Пазіцыі ўкраінскіх войскаў не страчаныя.
Пра гэта паведамляе штаб ААС на старонцы ў сеткі Facebook, паведамляе сensor.net.
"Цяпер бой паблізу населеных пунктаў Наваташкоўскае, Арэхава, Крымскае, Хутар Вільны скончыўся. Сярод украінскіх абаронцаў, на жаль, адзін загінулы, чацвёра атрымалі лёгкія раны, ім надаецца медыцынская дапамога. У ворага адзін загінулы, пяць - цяжка параненых. Супраціўнік папрасіў рэжым цішыні. Пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў не страчаныя", - гаворыцца ў паведамленні.
У гатоўнасці да бою знаходзяцца падраздзяленні рэзерву са складу Аб'яднаных сілаў. Сітуацыя цалкам кантралюецца.