25 красавiка 2024, Чацвер, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Сечыну: Падкажыце, як дзейнічаць далей

55
Лукашэнка - Сечыну: Падкажыце, як дзейнічаць далей
Фота: ТАСС

Дыктатар падлабуньваецца да кіраўніка «Раснафты».

«Дзякую, што прыехалі. Хаваць няма чаго - хацеў бы абмеркаваць з кіраўніком найбуйнейшай нафтаздабывальнай публічнай кампаніі сітуацыю, якая складваецца ў нас ва ўзаемадачыненнях, можна сказаць, Беларусі і Расеі з нафтай. Ведаю, што вы ў курсе справы, але было б няправільна не параіцца ў асобных пытаннях, як дзейнічаць далей і як працаваць, у тым ліку і з «Раснафтай», - заявіў Лукашэнка на сустрэчы з галоўным выканаўчым дырэктарам, старшынём управы ПАТ «НК «Раснафта» Ігарам Сечыным у Менску ў аўторак, піша interfax.by.

«Бо летась вы ў Беларусь паставілі ні многа, ні мала - палову нафты, якую мы куплялі ў Расеі. Перапрацавалі тут у нас, у Беларусі», - заўважыў дыктатар.

«Хацелася б поўнай яснасці. Думаю, карыстаючыся тым, што мы даўно ведаем адзін аднаго, вы і падкажыце нешта, і мы зможам дамовіцца аб далейшым нашым супрацоўніцтве», - дадаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках