29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казка пра пяць даляраў

34
Казка пра пяць даляраў
ВІКТАР ГАРБАЧОЎ

А як прыгожа ўсё пачыналася!

Ох, як жа верылася ў цуд! Ну, хацелася і думалася. А атрымалася, як заўсёды. Казка прыгожа пачыналася і неўзабаве прыйшла да канца. Сумнага. Не прайшло і месяца. А на большае і не выстарчыла. Здуліся абяцанні ўладаў. Не пратрымаліся. І запэўніванні таго, хто "крыху вышэйшы за бога", сталіся чарговым пшыкам. Крахам. Трызненнем. Як і пра 500 умоўных кожнаму.

Ой, пра што ж я? Ах, я ж пра 5 умоўных адзінак. Пра тыя, на якія ўлада абяцала падняць паслугі ЖКГ. За год. І не больш.

Памятаеце? Перад Новым годам як загаварылі, як пачалі ўсюды прамаўляць і пішчаць: - "з 1 студзеня рахункі пацяжэюць на 3,5 даляра, а з 1 ліпеня яшчэ на 1,5. Вось і атрымаецца за год усяго на 5 даляраў".

Як жа выдатна! Стабільнасць. Падумалася шмат каму. Але не ўсім. Надумаў патурбаваць сваіх знаёмых і сяброў наконт гэтай тэмы.

Ну вось, атрыманы чарговыя рахункі ў новым годзе і як там з абяцанымі 3,5 у гэтым паўгоддзі?

Раблю званкі і лічу;

- Барысаў - рахунак падняўся на 15,7 рублёў або 7,2$

- Баранавічы - на 19,6 рублёў або на 8,9$

- Крупкі - на 11,7 рубля або на 5,2$

- Гародня - на 21,5 рубля або на 9,7$

- Менск - на 18,6 рубля або на 8,5$

Усё. На гэтым я спыніўся.

Скажыце, можа я патэлефанаваў "не тым людзям і ворагам"? Ну, можа яны мне ўсё схлусілі і гэта польская "фальшыўка"? Можа ўсюды выконваецца устаноўленая норма павышэння на 3,5 умоўных ці не вышэй за 7,5 рубля да 1 ліпеня? І зіма ж цёплая была. І выдаткі на ацяпленне і падагрэў меншыя чым у звычайныя зімы. А вось з цэнамі ўсё вышэй і вышэй. Маўляў, як на Чукотцы, надвор'е прайшлося па нас.

Так і хочацца даведацца - дык хто ж "врот"? І так. Калі такімі тэмпамі будуць падвышаць штомесяц, то чаго чакаць да канца года?

Вось і баечцы канец, а хто верыў - маладзец!

Віктар Гарбачоў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках