19 красавiка 2024, Пятніца, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Канстытуцыі Расеі прапануюць замацаваць недатыкальнасць экс-прэзідэнтаў

18
У Канстытуцыі Расеі прапануюць замацаваць недатыкальнасць экс-прэзідэнтаў

Да гэтага была ідэя ўвесці пасаду «пажыццёвага сенатара».

Рабочая група для падрыхтоўкі паправак у Канстытуцыю прапануе замацаваць паняцце недатыкальнасці былых прэзідэнтаў, паведамляе «Настоящее время».

«Тое, што сёння казалі ў тым ліку з нагоды недатыкальнасці. Прэзідэнт РФ, які спыніў выкананне паўнамоцтваў, валодае недатыкальнасцю, гэта ў нас ёсць. Таксама гаворыцца, што іншыя гарантыі могуць быць нададзеныя ў адпаведнасці з федэральным законам. Гэта таксама мы з вамі абмяркоўвалі, і гэтая таксама папраўка існуе», - заявіў на пасяджэнні сустаршыня рабочай групы Павел Крашаніннікаў.

Раней прапанову аб недатыкальнасці экс-прэзідэнтаў агучыла старшыня Саюза жанчын Кацярына Лахава.

11 лютага стала вядома, што Савет Федэрацыі прапануе ўвесці пасаду пажыццёвага сенатара, і яе зможа заняць былы прэзідэнт.

Уладзімір Пуцін абвясціў пра планы ўнясення паправак да Канстытуцыі РФ падчас паслання Федэральнаму сходу 15 студзеня 2020 года. 20 студзеня законапраект аб папраўках быў унесены ў Дзярждуму і ўжо 23 студзеня разгледжаны дэпутатамі ў першым чытанні. Законапраект замацоўвае прыярытэт расейскіх законаў над нормамі міжнароднага права, уводзіць абмежаванне на заняцце вышэйшых пасад для асоб, якія калі-небудзь мелі другое грамадзянства або дазвол на жыхарства ў іншай краіне, а таксама забараняе аднаму чалавеку займаць пасаду прэзідэнта больш за два разы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках