16 красавiка 2024, aўторак, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Генштаба Украіны распавёў дэталі ранішняй атакі баевікоў

11
Кіраўнік Генштаба Украіны распавёў дэталі ранішняй атакі баевікоў
РУСЛАН ХОМЧАК

Цяпер сітуацыя стабільная.

На досвітку 18 лютага баевікі адкрылі агонь па назіральных пунктах 72-й і 93-й асобных механізаваных брыгад Аб'яднаных сіл Украіны з трох кірункаў, цяпер - рэжым «цішыні», каб забраць загінулых з абодвух бакоў.

Пра гэта было заяўлена на брыфінгу пасля пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны пры ўдзеле сакратара РНБА Аляксея Данілава і кіраўніка Генштаба Руслана Хомчака, да якога ненадоўга далучыўся і прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, піша «Украінская праўда».

«Пасля 5-й раніцы незаконныя ўзброеныя фармаванні АРДЛА адкрылі артылерыйскі агонь з усіх сістэм па пазіцыях 72-й і 93-й асобных механізаваных брыгад. Таксама ўжывалі калібр і 152 мм.

Блізу 05:15 штурмавыя групы распачалі спробу ў трох кірунках атакаваць наглядальныя пасты гэтых брыгад на прамежку ад Новаташкаўскага да Жалабка.

Сіламі падраздзяленняў гэтых дзвюх брыгад напад штурмавых груп быў спынены. Завязаўся бой, у асноўным на назіральным пасту «Лазня» 72-й АМБр.

Мы далі адэкватны адказ таксама з усяго ўзбраення, якое было неабходна ўжыць. Перад тым з таго назіральнага пункта далі каманду людзям адысці, бо давялося туды страляць - у тым ліку, і артылерыі.

На гэты момант (12:40) усе пазіцыі нашы знаходзяцца пад кантролем нашых войскаў.

Дзесьці з 10-ці гадзін праціўнік запытаў рэжым «цішыні», бо ім неабходна забраць іх забітых і параненых.

Страты нашы пасля гэтых сутыкненняў: адзін вайсковец загінуў, трое параненых і двое кантужаных. Параненым і кантужаным надаюць дапамогу ў лячэбных установах.

Цяпер працуе Супольны цэнтр каардынацыі і кантролю, каб мы маглі забраць нашага загінулага, а вораг - сваіх.

Паводле нашай інфармацыі, страты ворага пацверджаныя: чацвёра загінулі, 6 параненых.

Цяпер сітуацыя стабільная, агонь спыніўся», - заявіў Хомчак.

Падчас пытанняў Хомчак удакладніў, што на назіральным пункце стаяла відэакамера (такія змешчаныя па ўсім перыметры) - і перш за ўсё праціўнік знішчыў камеру.

Ад назіральнага пункта «Лазня» байцы АС адышлі, бо там працавала артылерыя і іншыя сродкі, а «200-ы» застаўся там, як і забітыя ворагі.

Пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва начальніку Генштаба нічога не вядома.

Хомчак запэўніў, што аб участках развядзення гаворка не ідзе - і папрасіў не спекуляваць аб Залатым, бо Залатых ёсць 5. З ягоных слоў, з трох участкаў развядзення бываюць правакацыі толькі ў Пятроўскім, а баі на лініі судакранання агулам бываюць даволі рэгулярна.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў ранішнія падзеі правакацыяй, а начальнік Генштаба УСУ сказаў, што гэта была не правакацыя, а дэманстрацыя «перамогі» ў 5-ю гадавіну дэбальцаўскіх падзей.

Хомчак выказаў здагадку, што баевікі хацелі захапіць наглядальныя пасты дзвюх брыгад, каб паказаць тым, перад кім яны даюць справаздачу, што яны могуць прасунуцца наперад хоць на 500 метраў, хоць у тактычным плане гэта нічога не мяняе.

Са слоў начальніка Генштаба, прынятыя адэкватныя пастановы, «усё ўзмоцненае, усё працуе - і разганяць «здраду», што пачалася нейкая незразумелая вайна - гэта зусім не так».

Штаб ААС паведамляе, што падраздзяленні рэзерву Аб'яднаных сіл знаходзяцца ў боегатоўнасці.

Паводле інфармацыі Мінабароны, на ўчастку, дзе ў аўторак раніцай быў бой, асабліва пад Арэхавым, «ужо некалькі тыдняў запар расейскія акупацыйныя войскі вялі бесперапынныя прыцэльныя абстрэлы нашых пазіцый з цяжкага ўзбраення».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках