20 красавiка 2024, Субота, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік літоўскіх «зялёных»: Мы заклікаем Беларусь адмовіцца ад атамнага шляху

6
Кіраўнік літоўскіх «зялёных»: Мы заклікаем Беларусь адмовіцца ад атамнага шляху

У Вільні прайшоў першы з'езд «Руху супраць Астравецкай АЭС».

Кіраўнік літоўскай партыі «Зялёных» Рэмігіюс Лапінскас выступіў на першым з'ездзе «Руху супраць Астравецкай АЭС», які прайшоў у мінулую суботу ў Вільні, паведамляе карэспандэнт Charter97.org.

Падчас выступу Лапінскас адзначыў, што будучыня належыць зялёнай энэргетыцы і заклікаў улады Беларусі адмовіцца ад атамнага шляху.

«Тэхналогіі АЭС адбываюцца з вобласці кіраванага выбуху. Аднак трэба разумець, што гэты выбух - не заўсёды кіраваны. Ёсць чалавечыя памылкі, ёсць прыродныя фактары - мы бачылі такія прыклады ў Чарнобылі і на Фукусіме. Гэтая тэхналогія непрымальная, калі мы гаворым пра бяспеку», - сказаў кіраўнік літоўскіх «Зялёных».

Рэмігіюс Лапінскас звярнуў увагу праблему захоўвання адкідаў, дадаўшы, што пытанне захоўвання адпрацаванага ядзернага паліва не развязанае ва ўсім свеце.

«Напрыклад, ад Ігналінскай АЭС засталося больш за 2,5 тысяч тон выкарыстанага паліва. Уявіце: станцыя закрытая больш за 10 гадоў таму, а працэс яе закрыцця ўсё яшчэ ідзе», - заявіў Лапінскас.

Экспэрт дадаў, што таннасць ядзернай энэргетыкі - гэта міф, а прагрэсіўныя краіны сёння выбіраюць шлях развіцця зялёнай энэргетыкі.

«Гэта эканоміка. Атамная энэргетыка - не танная, гэта міф. Атам - не той шлях, па якім павінны ісці сучасныя дзяржавы. Мы заклікаем Беларусь адмовіцца ад атамнага шляху. Будучыня належыць зялёнай энэргетыцы. Сёння Нямеччына адмаўляецца ад АЭС і вугалю, бескампрамісна аддаючы прыярытэт зялёнай энэргіі. Развіццё Літвы ў гэтай сферы ў апошнія 10-15 гадоў можа стаць прыкладам: мы таксама развіваем зялёную энэргетыку і біяпастаўкі», - сказаў Лапінскас.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках