19 красавiка 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскія навукоўцы прымусілі робата мець пачуцці

3
Японскія навукоўцы прымусілі робата мець пачуцці
РОБАТ AFFETTO
ФОТА: ОСАКСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ, ЯПОНІЯ

Інжынеры ставяць перад сабой мэту прымусіць машыну суперажываць чалавеку.

Інжынеры з Осакскага ўніверсітэта (Японія) распрацавалі новыя тактыльныя датчыкі і ўбудавалі іх у робата Affetto, які нагадвае дзіцяці. Пра гэта распавяла адна з аўтарак тэхналогіі Мінору Асада на штогадовай сустрэчы Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі, якая праходзіла ў Сіэтле з 13 да 16 лютага, піша Naked science.

Упершыню пра Affetto японскія даследчыкі паведамілі яшчэ ў 2011 годзе, з тых часоў яны не перастаюць яго ўдасканальваць. Раней навукоўцы актыўна займаліся яго мімікай - і не толькі простымі рухамі вачэй, броваў і вуснаў. Так, Affetto навучыўся і больш складаным «эмоцыям»: усміхацца, моршчыць нос, хмурыцца і закочваць вочы, ды і ў прынцыпе стаў больш пахадзіць на чалавека (хоць ад гэтага яго знешнасць не стала менш страшнай).

Affetto мае рэалістычны шкілет твару і цела, пакрыты штучнай скурай: адчувальны мяккі матэрыял, у адрозненне ад жорсткай металічнай паверхні, забяспечвае больш поўнае ўзаемадзеянне робата з навакольным светам. З дапамогай імплантаваных датчыкаў цяпер Affetto змог адчуць дотыкі, адрозніў далікатныя, акуратныя ад грубых і моцных, а таксама прадэманстраваў у адказ эмоцыі.

Мэта эксперыменту - дамагчыся, каб робат-гуманоід навучыўся суперажываць чалавеку і распазнаваць ягоныя пачуцці, у тым ліку негатыўныя. Такія навыкі могуць, да прыкладу, спатрэбіцца робатам, прызначаным для дапамогі людзям сталага веку.

Аднак, на думку Антоні Дамасіё, неўролага з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі, ёсць розніца паміж машынай, якая прадказальным чынам рэагуе на балючы ўдар, і робатам, які зможа адрозніваць пачуцці чалавека: даследчык падкрэслівае, што гэта стане магчымым, толькі калі запраграмаваць робата адчуваць нешта, што нагадвае псіхічны стан і мець свайго кшталту ўнутраны досвед, то бок, свядомасць. А да такога сучасных тэхналогіям пакуль далёка, адзначыў спецыяліст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках