29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне забаранілі фільм з удзелам Зяленскага

15
Ва Украіне забаранілі фільм з удзелам Зяленскага
КАДРЫ З ФІЛЬМА ВОСЕМ ПЕРШЫХ СПАТКАННЯЎ

Усяго забароненыя пяць фільмаў.

Дзяржаўнае агенцтва Украіны ў пытаннях кіно ў 2019 годзе забараніла дэманстраванне і распаўсюджванне на тэрыторыі краіны пяці фільмаў, у адным з якіх здымаўся Уладзімір Зяленскі, піша «Новое время».

Тры фільмы забароненыя на падставе закона «Аб кінематаграфіі» і загадаў Міністэрства культуры «Аб дапаўненні пераліку асоб, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы», на падставе звароту Службы бяспекі Украіны.

Гаворка ідзе пра фільм «Мачэтэ» (рэж. Радрыгес Р., 2008, ЗША), праз тое, што там здымаецца амерыканскі актор Стывен Сігал, «Падшыванцы з Цімпельбаха» (рэж. Бяры Н., 2008, Францыя), праз тое, што там здымаўся французскі актор Жэрар Дэпардзье, а таксама расейская стужка «Восем першых спатканняў» (рэж. Додсан Д., Малярэўскі А., 2012), забароненая праз тое, што там здымалася расейская актрыса Кацярына Варнава, бо яна ўнесеная ў пералік асоб, якія ствараюць пагрозу нацбяспецы Украіны.

У апошнім фільме адным з прадусараў і сцэнарыстаў з'яўляецца Уладзімір Зяленскі. Таксама ён сыграў у ім адну з галоўных роляў.

Акрамя таго, на падставе пастановы Экспэртнай камісіі ў пытаннях распаўсюджвання і дэманстрацыі фільмаў былі забароненыя два расейскія фільмы: «Я так не думаю» (рэж. Д.Даніелян, 2017) і «Страла» (рэж. Е. Нікіцін, 2017 г.).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках