24 красавiка 2024, Серада, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць «дочкі» «Раснафты» праз Венесуэлу

4
ЗША ўвялі санкцыі супраць «дочкі» «Раснафты» праз Венесуэлу
ФОТА: JORGE SILVA/REUTERS

Акцыі «Раснафты» адразу ж ўпалі.

Мінфін ЗША ўключыў у санкцыйны спіс SDN даччыную трэйдынгавую кампанію «Роснефти» Rosneft Trading, абвясцілі ў амерыканскім ведамстве.

Rosneft Trading уключана ў санкцыйны спіс праз «матэрыяльнае садзейнічанне» Венесуэле і дзяржкампаніі PDVSA. Актывы Rosneft Trading у юрысдыкцыі ЗША павінны быць заблакаваныя, амерыканскім асобам забараняецца весці з ёй які-небудзь бізнэс, паведамляе РБК.

Таксама ў SDN List уключаны віцэ-прэзідэнт у перапрацоўцы, нафтахіміі, камерцыі і лагістыцы «Роснефти» Дыдзье Касіміра.

Санкцыі супраць Rosneft Trading не распаўсюджваюцца на матчыну кампанію НК «Роснефть» (акрамя ўжо дзейных сектаральных санкцый), падкрэслівае Мінфін ЗША.

Уключэнне «дочкі» «Роснефти» ў спіс SDN закране аперацыі ўсёй групы, мяркуе аналітык AKE Group Максіміліян Хес. Санкцыі «дададуць галаўнога болю контрагентам: могуць быць закранутыя кантракты з еўрапейскімі нафтаперапрацоўшчыкамі, эфект таксама можа дакаціцца да Індыі, куды «Роснефть» пастаўляе нафту», - указвае аналітык. Але Мінфін ЗША таксама даў амерыканскім кампаніям шчодрыя тэрміны (да траўня 2020 года), каб яны завяршылі ўсе аперацыі з Rosneft Trading, дадае Хес.

Пастанову аб увядзенні санкцый супраць Rosneft Trading прыняў асабіста прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША на спецыяльным тэлефонным брыфінгу для журналістаў.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея абмяркоўваў з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым гэтыя санкцыі на сустрэчы на палях Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, удакладніў прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША.

Акцыі «Роснефти» ўпалі на 5,16% да 440,7 рубля на 18:27 паводле Менску, сведчаць звесткі Маскоўскай біржы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках