19 красавiка 2024, Пятніца, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін звольніў Суркова з пасады свайго памочніка

11
Пуцін звольніў Суркова з пасады свайго памочніка
УЛАДЗІСЛАЎ СУРКОЎ

Суркоў быў галоўным куратарам «украінскага пытання».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін вызваліў Уладзіслава Суркова ад пасады свайго памочніка.

Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце Крамля.

Дакумент уваходзіць у дзеянне з дня падпісання.

У апошнія гады Уладзіслаў Суркоў займаўся украінскім напрамкам, курыраваў Данбас. У яго сферы адказнасці таксама былі Паўднёвая Асеція і Абхазія. У Абхазіі, нагадаем, у пачатку года адбыўся палітычны крызіс, у выніку якога пасаду прэзідэнта пакінуў Рауль Хаджымба.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках