19 красавiка 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баскаў: На сённяшні дзень менскае «Дынама» ўжо ніжэй за плінтус

5
Баскаў: На сённяшні дзень менскае «Дынама» ўжо ніжэй за плінтус
ДЗМІТРЫЙ БАСКАЎ
ФОТА: TUT.BY

Генеральны дырэктар «зуброў» заявіў, што ў наступным сезоне бюджэт «Дынама» будзе не ніжэйшы за цяперашні.

Генеральны дырэктар менскага «Дынама» Дзмітрый Баскаў у праграме «Спорт-кадр» на тэлеканале «Беларусь 5» абнадзеіў беларускіх заўзятараў, што бюджэт клуба ў наступным сезоне не паменшыцца, паведамляе pressball.by.

- Мы прыкладаем максімум намаганняў, каб не пакінуць нашага гледача без КХЛ. У пачатку сезона мы задэкларавалі новы вектар развіцця. Адно са змяненняў як раз тычылася пераходу на частковую прыватную ўласнасць. Усе разумеюць, што грошы ў дзяржавы ўвесь час браць немагчыма. Мы пра гэта думалі, мы гэта планавалі. Напэўна, проста не думалі, што так хутка да гэтага давядзецца прыйсці. Мы вельмі актыўныя ў фазе перамоў з бізнэсам, з банкамі. Шмат маем зносін з людзьмі, шукаем цікавасць.

За гэты сезон ужо нялюбым стала слова «бюджэт». Таму не хочацца пра яго гаварыць. Што да наступнага сезону, то менш у наступным сезоне ён ужо быць не можа. На сённяшні дзень мы ўжо ніжэй за плінтус. Будзем шукаць людзей, прадпрыемствы, спонсараў, тых, якія змогуць забяспечыць нам хоць бы мінімальны бюджэт для КХЛ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках