20 красавiка 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае сальда замежнага гандлю Беларусі за 2019 год вырасла на 42%

2
Адмоўнае сальда замежнага гандлю Беларусі за 2019 год вырасла на 42%
ФОТА: PIXABAY.COM

Адмоўнае сальда гандлю таварамі склала 6,4 мільярдаў даляраў.

Па аб'ёму замежнага гандлю таварамі ў 2019 годзе Беларусь крыху недацягнула да вынікаў папярэдняга года - 0,1%, вынікае са звестак Белстата. Імпарт тавараў вырас на 2,3%, экспарт скараціўся на 2,9%. Адмоўнае сальда гандлю таварамі паводле вынікаў года склала 6,4 мільярдаў даляраў, што на 1,9 млрд даляраў больш, чым годам раней, піша tut.by.

Аб'ём замежнага гандлю таварамі склаў 72 млрд даляраў. Экспарт беларускіх тавараў склаўся ў аб'ёме 32,9 млрд даляраў, імпарт - 39,3 млрд даляраў.

Асноўным знешнегандлёвым партнёрам па-ранейшаму застаецца Расея, на долю якой прыйшлася палова ўсяго замежнага гандлю. Экспарт у Расею склаў 13,6 млрд даляраў. За межамі расейскага рынку больш за ўсё беларускія вытворцы зарабілі на экспарце ва Украіну - 4,1 млрд даляраў, а таксама ў Вялікабрытанію і Нямеччыну.

У 2019 годзе амаль напалову скараціўся экспарт тавараў у Нідэрланды, у Вялікабрытанію - на чвэрць, у Нямеччыну - на 10%, у Літву - на 9%. Затое экспарт у Кітай павялічыўся на 40%.

У Расею экспарт вырас на 4,5% у параўнанні з 2018 годам. Адмоўнае сальда ў гандлі з РФ склала 8,5 млрд даляраў.

Большы прырост экспарту склаўся ў далёкія краіны. Удвая вырас экспарт у Гану, Ліван, амаль утрая ў Афганістан, у 3,8 разы ва Уругвай і ў дзясяткі разоў у Лаос. Але аб'ёмы экспарту ў гэтыя краіны ўсё роўна невялікія. Продажы прынеслі ад 7 млн даляраў у Ліван да 24 млн даляраў ва Уругвай. За кошт невялікага першапачатковага аб'ёму экспарту і склаўся такі прырост.

Імпарт тавараў з Расеі скараціўся на 2,8%. Але ён застаецца ў лідарах. Беларусь купіла там тавараў на 22 млрд даляраў. Другім па значнасці імпарту быў Кітай, адкуль у Беларусь паступіла імпарту на 3,8 млрд даляраў. Амаль удвая меншым быў імпарт з Украіны і Нямеччыны, па 1,7 млрд даляраў.

Амаль удвая вырас імпарт тавараў з В'етнама, М'янмы, у 2,5 разы - з Бразіліі, амаль утрая павялічыўся імпарт парагвайскай прадукцыі, у 16 разоў - малійскай. Зноў жа вялікі рост абумоўлены першапачаткова невялікімі аб'ёмамі замежнага гандлю з гэтымі краінамі. Імпарт тавараў з Нямеччыны ўпаў на 4,6%. Пры гэтым імпарт з Кітая вырас на 20%, з Украіны - на 21%, з Літвы - на 10%, з Польшчы - на 12%, з Нідэрландаў - на 30%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках