29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Дзяржынскам браканьеры на «Ніве» «ныралі» ў падземныя пешаходныя пераходы і збілі дзяржінспектара

24
Пад Дзяржынскам браканьеры на «Ніве» «ныралі» ў падземныя пешаходныя пераходы і збілі дзяржінспектара

Іх затрымалі байцы «Алмаза».

На днях у Менскай вобласці праваахоўнікі з доказамі злачынства затрымалі злосных парушальнікаў-браканьераў. Пра гэта прэс-служба МУС паінфармавала ў афіцыйным Telegram-канале, паведамляе kp.by.

- 11 лютага падазраваныя ў нелегальным паляванні застрэлілі ў лесе Дзяржынскага раёна цяжарную ласіху. Тушу яны разбіралі на наступны дзень, астанкі ласіхі і двух эмбрыёнаў пазней знайшлі дзяржаўныя інспектары. Браканьераў наважана было затрымліваць пры перавозцы мяса, два браты-вяскоўцы даўно былі ў распрацоўцы праваахоўнікаў, але ўмела маскіраваліся, таму і хацелася ўзяць іх з доказамі злачынства, - паведамілі ў ГУБАЗіК МУС.

Браканьеры, 52- і 50-гадовы браты, прыехалі на «Ніве». Яны паспелі загрузіць у машыну блізу 160 кілаграмаў мяса ласіхі, схавалі інструменты для разборкі тушы і... тут убачылі інспектараў. Уцякаючы, кіроўца збіў інспектара раённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Пачалася пагоня, у якой браканьеры выязджалі на трасу, манеўравалі паміж альтанкамі побач з прыдарожнай кавярняй, заязджалі ў падземныя пешаходныя пераходы, але ў выніку былі вымушаныя ўсё-такі кінуць машыну і збегчы з месца здарэння.

Дома ў браканьераў былі канфіскаваныя 6 адзінак агнястрэльнай зброі.
ФОТА: МУС

- У той жа дзень злосных парушальнікаў затрымалі па месцы жыхарства байцы спецпадраздзялення «Алмаз». У доме былі знойдзеныя шэсць стрэльбаў, - растлумачылі ў прэс-службе.

Супраць браканьераў распачатая крымінальная справа, яны падазраюцца ў незаконным паляванні з прычыненнем асабліва буйнай шкоды. Паводле факта збітага інспектара ідзе праверка. Раней фігуранты ужо былі асуджаныя, у тым ліку за незаконнае паляванне.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках