19 красавiка 2024, Пятніца, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ: Вялікабрытанія не зможа атрымаць такое ж гандлёвае пагадненне, як Канада

ЕЗ: Вялікабрытанія не зможа атрымаць такое ж гандлёвае пагадненне, як Канада

Пагадненне будзе іншым праз «асаблівую блізкасць» Вялікабрытаніі і ЕЗ.

Вялікабрытанія не зможа атрымаць такое ж гандлёвае пагадненне з Еўрапейскім звязам, як Канада.

Пра гэта заявіў галоўны перамоўшчык ЕЗ Мішэль Барні, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на ВВС.

Са слоў Барні, ЕЗ гатовы прапанаваць Вялікабрытаніі «амбіцыйнае партнёрства» пасля Brexit, але «адмысловая блізкасць» азначае, што гэта будзе іншае пагадненне.

«Гандлёвае пагадненне будзе ўключаць, між іншым, вылаў рыбы і роўныя ўмовы, з краінай, якая мае вельмі асаблівую блізкасць - унікальную тэрытарыяльную і эканамічную блізкасць - таму яе нельга параўнаць з Канадай, Паўднёвай Карэяй або Японіяй», - сказаў Барні.

Ён заявіў, што ЕЗ застаецца «гатовым працаваць вельмі хутка з Вялікабрытаніяй» на аснове пагаднення, дасягнутага з Барысам Джонсанам перад Brexit: «Мы застаёмся гатовымі прапанаваць гэта партнёрства, калі Вялікабрытанія гэтага захоча».

Каментар ЕЗ з'явіўся пасля таго, брытанскі перамоўшчык Дэвід Фрост выступіў з прамовай у Брусэлі, заклікаючы да «стасункаў паводле схемы свабоднага гандлю з Канадай». Бакі павінны пачаць перамовы ў наступным месяцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках