29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лівійскі ўрад нацзгоды выйшаў з мірных перамоваў

Лівійскі ўрад нацзгоды выйшаў з мірных перамоваў

Нагодай стаў абстрэл порта Трыпалі з боку арміі Халіфы Хафтара.

Лівійскі Урад нацыянальнай згоды Фаіза Сараджа абвесціў пра спыненне ўдзелу ў працы ваеннага камітэта ў Жэневе, які запрацаваў у канцы студзеня пад эгідай ААН. Нагодай стаў абстрэл порта Трыпалі з боку Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфы Хафтара, паведамляе «Новая газета».

Ваенны камітэт Лівіі ўключае ў сябе пяць прадстаўнікоў ад абодвух бакоў канфлікту: першы раўнд перамоваў прайшоў 3–8 лютага, а другі пачаўся 18 лютага. У гэты ж дзень ЛНА нанесла некалькі ўдараў па порце Трыпалі: быў знішчаны турэцкі карабель. Прыхільнікі Хафтара заявілі, што там знаходзілася зброя, якая прыбыла праз парушэнне міжнароднага эмбарга, а самі яны выконваюць пагадненне аб спыненні агню.

Грамадзянская вайна ў Лівіі пачалася ў 2011 годзе пасля скідання Муамара Кадафі: пад кантролем Хафтара цяпер знаходзяцца ўсход і частка поўдня краіны, захад жа кантралюе ўрад нацыянальнай згоды ў Трыпалі, які быў створаны пад эгідай ААН.

УНС падтрымлівае і Турцыя: паводле інфармацыі СМІ, у Лівію ўжо прыбылі падраздзяленні турэцкага спецназа, ваенныя дарадцы і тэхніка. Там таксама знаходзяцца найміты з расейскай «ПВК Вагнера», якія выступаюць на баку ЛНА (паводле ацэнак турэцкіх вайскоўцаў, іх можа быць некалькі тысячаў чалавек).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках