19 красавiка 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе з ВУП, імпартам нафты і курсам беларускага рубля ў 2020 годзе?

9
Што будзе з ВУП, імпартам нафты і курсам беларускага рубля ў 2020 годзе?

Прагнозы эканаміста.

На думку Даследчага цэнтра ІПМ, у 2020 годзе прырост ВУП можа скласці ўсяго 0,6%, а імпарт нафты стане яшчэ даражэйшым, але чакаць чагосьці экстраардынарнага не варта, піша ej.by.

ВУП паніжаны

Нагадаем, раней эксперты Даследчага цэнтра ІПМ прагназавалі рост эканомікі на гэты год 1%. Сёння яны знізілі свой прагноз да 0,6%. Пры гэтым, паводле іх ацэнак, у наступным, 2021 годзе, тэмпы росту эканомікі могуць дасягнуць 1,5%.

Гаворачы пра планы найвышэйшага кіраўніцтва краіны дасягнуць планкі 100 млрд даляраў ВУП да 2025 года, эксперты звяртаюць увагу на складанасць такой задачы. Аднак, мяркуюць яны, гэта выканальна, пры росце штогод на 3,5% пры ўмове, што рубель будзе абясцэньвацца да даляра толькі на 1% у год ажно да 2025 года.

«Адпаведна пытанні, як перайсці ад стагнацыі да росту, застаюцца адкрытымі», – адзначыў дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык на прэзентацыі макрапрагнозу на 2020 год.

На рост ВУП у першую чаргу паўплываюць праблемы з нафтай, мяркуе эканаміст.

Паводле словаў эксперта, кошт нафты для Беларусі вырас з 65% ад сусветнага кошту ў 2015 годзе да парадку 80% у 2019 годзе.

«Калі кошт нафты складзе ў гэтым годзе 83–85% сусветнага, імпарт з Расеі ў нашу краіну скароціцца да 15–15,5 млн тонаў. Гэта абумоўлена высокімі выдаткамі на транспартаванне», – адзначыў Аляксандр Чубрык.

«Цалкам аб'ектыўна няма падставаў для таго, што мы будзем набываць шмат нафты ў Расеі, – звярнуў увагу эканаміст. – Люстраная статыстыка паказвае, што мы экспартуем нафтапрадукты досыць далёка, а гэта вельмі вялікія выдаткі. Адпаведна, чым даражэйшая ўваходная нафта для нас (калі Беларусь стане набываць паводле сусветных коштаў), тым з меншай верагоднасцю мы можам дазволіць сабе экспартаваць так далёка».

Што з курсам і заробкамі

Закрануў эксперт і тэмы курсу беларускага рубля.

«Беларускі рубель за апошнія тры тыдні абясцэніўся на 9 капеек, што складае блізу 4%, а да кошыка валютаў рубель абясцэніўся на 0,78%», – апавёў Аляксандр Чубрык.

Пры гэтым ён прапанаваў паглядзець на больш доўгі перыяд, Так, напрыклад, у 2016 годзе трохтыднёвы максімум абясцэньвання быў 6%, а да кошыка валютаў – 1,57%. У гадавым вымярэнні беларускі рубель абясцэніўся на 0,9% (у адносінах да 14 лютага 2018 года).

З чаго эканаміст робіць выснову: казаць, што цяпер на рынку адбываецца нешта экстраардынарнае, будзе вялікім перабольшаннем.

«Пачатак года заўсёды суправаджаецца сезонным абясцэньваннем валюты», – патлумачыў ён.

Згодна з прагнозам, сярэднегадавы курс рубля сёлета складзе 2,31 рубель за даляр.

Надта не даводзіцца спадзявацца і на павелічэнне заробку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках