23 красавiка 2024, aўторак, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БДУ павысіць кошты на адукацыю ад 1 сакавіка

12
БДУ павысіць кошты на адукацыю ад 1 сакавіка

Для тых, хто ўжо заплаціў, зробяць пераразлік.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт плануе павысіць кошты на адукацыю ад 1 сакавіка на блізу 12%, піша svaboda.org. У прэс-службе БДУ патлумачылі, што робяць гэта «для прывядзення іх у адпаведнасць з рэальнымі выдаткамі».

Паводле прэс-службы БДУ, тым, хто ўжо заплаціў за навучанне, зробяць пераразлік за чатыры месяцы, якія застануцца да канца навучальнага года.

На сайце «Студэнцкая думка» апублікаванае фота новых коштаў. У прэс-службе БДУ сказалі, што той публікацыі не бачылі, таму не могуць пацвердзіць або аспрэчыць лікі.

«Як толькі іх палічаць і пацвердзяць, гэтыя кошты будуць афіцыйна размешчаныя на сайце ўніверсітэта ў раздзеле "Платныя паслугі"», – сказалі ў прэс-службе.

На момант публікацыі іншыя ўніверсітэты Беларусі не абвяшчалі пра падвышэнне коштаў на навучанне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках