28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Украіны на Радзе бяспекі ААН: Ці хочуць расейцы вайны?

13
Прадстаўнік Украіны на Радзе бяспекі ААН: Ці хочуць расейцы вайны?
СЯРГЕЙ КІСЛІЦА
ФОТА: TWITTER.COM/UKRINUN

Сяргей Кісліца звярнуў увагу на ўслаўленне Сталіна ў Расеі.

Намеснік міністра замежных справаў Украіны Сяргей Кісліца нагадаў, што Расея ўвесь час заклікае Украіну весці дыялог з прадстаўнікамі "мясцовых органаў улады" на акупаваных тэрыторыях, але насамрэч прызначае туды сваіх стаўленікаў.

Пра гэта дыпламат заявіў на пасяджэнні Рады бяспекі ААН, інфармуе "Укрінфарм".

«Наколькі мясцовым з'яўляецца нядаўна прызначаны выканаўцам абавязкаў кіраўніка "ўрада Данецка" Уладзімір Пашкоў?.. Грамадзянін Расеі, нарадзіўся ў Сібіры, скончыў расейскую вайскова-марскую вучэльню і да нядаўняга часу – віцэ-губернатар Іркуцкай вобласці Расеі», – рытарычна запытаўся Кісліца.

Паводле ягоных словаў, "няма апраўдання таму, каб хтосьці з Сібіры казаў нам, украінцам, што рабіць на нашай тэрыторыі".

У гэтай сувязі дыпламат нагадаў, што ў свой час у Іркуцкай вобласці нарадзіўся паэт Яўген Еўтушэнка, які напісаў вядомыя вершы "Ці хочуць расейцы вайны?", дадае unian.net.

Кісліца працытаваў вершы Еўтушэнкі: "Хотят ли русские войны... / Спросите вы у тех солдат, / Что под березами лежат, / И вам ответят их сыны, / Хотят ли русские войны".

Потым дыпламат звярнуўся да сталага прадстаўніка Расеі пры ААН Васіля Небензэ. «І ведаеце што, Васіль Аляксеевіч? Я тут падумаў, што адказам на пытанне, "ці хочуць расейцы вайны?" ва ўмовах сённяшняй Расеі стане парад 9-га тарўня на Краснай плошчы, калі мы ўбачым, ці вынесуць партрэты Сталіна ягоныя ўдзельнікі? Таго самага Сталіна, які ў свой час быў вынесены з Маўзалея, але, як уяўляецца, не з розумаў», – заявіў Кісліца.

«Але як з нашчадкаў Сталіна вынесці? Напісаў той самы Еўтушэнка ў 1962 годзе, і прадоўжыў: “Пусть мне говорят: "Успокойся..." – спокойным я быть не сумею. Покуда наследники Сталина живы еще на земле, мне будет казаться, что Сталин – еще в мавзолее”», – заявіў Кісліца.

"Сёння, калі ў Расеі набіраюць абароты праслаўленні Сталіна, калі ягонае імя абяляюць, калі растуць як грыбы помнікі гэтаму дыктатару і забойцу, аўтару генацыду ўкраінскага народа 1930-х гадоў, я хачу скончыць свой выступ пытаннем расейскаму прадстаўніку: дык ці хочуць расейцы войны?" – сказаў Кісліца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках