28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На круізным лайнеры Diamond Princess скончыўся каранавірусны каранцін

4
На круізным лайнеры Diamond Princess скончыўся каранавірусны каранцін
Фота: Getty Images

Пасажыры пакідаюць судна.

На пасажырскім лайнеры Diamond Princess, які з пачатку лютага дрэйфуе ў порце Ёкагамы, скончыўся каранцін. У сераду, 19 лютага, блізу 500 пасажыраў, у якіх не быў выяўлены каранавірус COVID-19, пачалі пакідаць судна. Гэта ў асноўным людзі сталага веку. Развозіць да месцаў далейшага руху іх будуць гарадскія аўтобусы і таксі. Са звестак японскіх уладаў, якія падае агенцтва dpa, на тое, каб усе пасажыры пакінулі судна, спатрэбіцца мінімум тры дні, паведамляе dw.com.

Між тым некалькі сотняў пасажыраў вымушаны застацца на борце. Кожны, хто ўступаў у кантакт з тымі, у каго быў знойдзены каранавірус, павінны правесці ў карантыне яшчэ 14 дзён. Некаторыя пасажыры Diamond Princess пакуль што чакаюць вынікаў медыцынскага абследавання. Увесь экіпаж і абслуга лайнера таксама павінен прайсці каранцін, які пачнецца пасля таго, як судна пакінуць усе пасажыры.

Каранавірус дыягнаставаны ў 542 пасажыраў Diamond Princess

Усіх заражаных вірусам даставілі ў шпіталі ў Японіі. Сярод тых, хто заразіўся лёгачным вірусам пасажыраў - двое расейцаў. Лайнер Diamond Princess з 3 лютага дрэйфуе ў гавані японскага горада Ёкагама. Каранцін на ім быў абвешчаны 5 лютага, пасля таго, як на папярэдняй стаянцы судна ў Ганконгу з яго сышоў пасажыр, у якога быў выяўлены вірус. Усяго на борце было больш за 3700 пасажыраў і чальцоў экіпажа, 24 з іх - грамадзяне Расеі.

У сераду, 19 лютага, каранцін таксама скончыўся ў расейцаў, эвакуяваных з кітайскай правінцыі Хубэй. Ні ў аднаго з 144 грамадзян Расеі і іншых дзяржаў, змешчаных на каранцін у санаторый "Горадабудаўнікі" у Цюменскай вобласці, каранавірус выяўлены не быў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках