31 сакавiка 2020, aўторак, 20:16
Народны карантын
Рубрыкі

Арсень Чыгір: Прыпыненне «Белшыны» - толькі пачатак

Арсень Чыгір: Прыпыненне «Белшыны» - толькі пачатак
АРСЕНЬ ЧЫГІР
ФОТА: ЮРЫЙ ДРУГ/CHARTER97.ORG

Сітуацыю ў Магілёўскай вобласці складана назваць нармальнай.

Некалькі дзён таму з'явілася інфармацыя аб тым, што бабруйскі завод «Белшына спыняе працу да 1 сакавіка. Рабочых прымушаюць пісаць заявы на атрыманне 2/3 тарыфу і сядзець дома. Сітуацыю з прадпрыемствам пракаментаваў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Бабруйска Арсень Чыгір:

- «Белшына» прыпыніла працу на чатыры дні праз адсутнасць сыравіны. Хтосьці кажа, што гэта звязана з некарэктнай працай кітайскага пастаўшчыка ў сувязі з бурлівым каранавірусам, шмат хто мяркуе, што праз праблемы з пастаўкай нафты. Перабоі ў працы прадпрыемства здараюцца не першым разам. Відавочна, кіраўніцтва «Белшыны» не разлічыла высокія рызыкі. Але адказнасць ляжыць і на ўладзе краіны, якая стварылі такую сітуацыю. А ў нявыкрутцы апынуліся простыя рабочыя.

Зразумела, што наступствы крызісу будуць толькі нарастаць. Прыпыненне «Белшыны» - толькі пачатак

- Якая сітуацыя з заробкамі на іншых прадпрыемствах у горадзе?

- Сітуацыю я б не назваў нармальнай, бо сярэдні заробак складае прыкладна 300-350 рублёў. Як можна пражыць на такія грошы? Шмат хто з'язджае за мяжу, а тыя, хто не з'ехаў - імкнуцца да гэтага. Наогул, рэгіён вельмі бедны, уласна з гэтай прычыны і адбываецца такі адток грамадзян.