19 сакавiка 2024, aўторак, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Раснафта» вярнула пазыкі на $11 мільярдаў і засталася амаль без грошай

9
«Раснафта» вярнула пазыкі на $11 мільярдаў і засталася амаль без грошай

Расплачвацца давялося выключна за кошт праядання «грашовай падушкі».

«Раснафта» правяла 2019 год у рэжыме ўдарнага скарачэння запазычанасці, дзеля якога найбуйнейшай здабыўной кампаніі Расеі давялося расстацца амаль з усёй назапашанай на рахунках наяўнай валютай, піша finanz.ru.

Пачаўшы год з запазычанасцю, да 31 снежня «Раснафта» паменшыла яе.

Расплачвацца па абавязку, які за час існавання «Раснафты» вырас у 100 разоў, кампаніі давялося выключна за кошт праядання «грашовай падушкі».

У выніку чыстая даляравая пазыка «Раснафты» не скарацілася, а нават вырасла - з 17,4 да 21,3 млрд даляраў. Чыстая пазыка ў еўрапейскай валюце дасягнула 3,8 мільярда еўра, хоць пачатак года быў адмоўным (мінус 2 млрд еўраў).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках