19 сакавiка 2024, aўторак, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З лыжнай трасы ў Вяснянцы жаўнеры павязуць снег у Раўбічы?

33
З лыжнай трасы ў Вяснянцы жаўнеры павязуць снег у Раўбічы?

Вайскоўцы ўкладваюць памосты.

Адзінае месца ў Менску, дзе гэтай зімой шмат снегу, - лыжаролерная траса ў Вяснянцы. Але і там ён можа знікнуць – павязуць у Раўбічы. Пра гэта tut.by паведаміў чытач.

- Я толькі што катаўся на трасе ў Вяснянцы, - распавёў рэдакцыі чытач Аляксандр, лыжнік. - Там вайскоўцы падагналі аўтамабілі, кажуць, будуць звозіць снег! Я пагутарыў з супрацоўнікам, які працуе на трасе, - ён патлумачыў, што снег павязуць у Раўбічы. Ужо нават дзецям паведамілі, якія ў Вяснянцы займаюцца, што спаборніцтвы тут заканчваюцца. Як жа так? Ва ўгоду некалькім дням чэмпіянату везці снег?

Ля трасы ў Вяснянцы сапраўды працуюць жаўнеры - укладваюць памосты. Яны распавялі фотакарэспандэнту, што плануюць вывозіць снег, калі менавіта - незразумела, «дамова яшчэ не ўкладзеная».

Пакуль снег на месцы - лыжнікі катаюцца.

Начальнік аддзела лыжаролернай трасы футбольнага клуба «Мінск» Кастусь Каліноўскі адмовіўся каментаваць сітуацыю, патлумачыўшы, што не ведае дэталяў.

- Тэхніка пад'ехала. Мне проста сказалі дапамагаць. Але такога, каб трасу закрылі, нешта скасавалі, я не чуў. Пытанне толькі, колькі метраў застанецца.

У Раўбічах, дзе ўжо 26 лютага стартаваў чэмпіянат Еўропы ў біятлоне, ад каментароў таксама адмовіліся, па іх накіроўваюць у Міністэрства спорту і турызму - там аператыўна нешта даведацца не ўдалося.

Нагадаем, на днях трасу ў Раўбічах праінспектаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён прызнаўся, што перажывае праз надвор'е.

- Мы зробім трасу. Снегу, вунь, бачыце, горы настралялі. Цэлы дывізіён гармат стаіць і нашых, і не нашых. Таму калі дажджу не будзе, чэмпіянат Еўропы і этап кубка мы правядзем годна. Не падвядзем міжнароднікаў, якія проста нас папрасілі выратаваць іх, бо нідзе няма снегу.

Чэмпіянат Еўропы павінен быў прайсці ў Эстоніі, аднак там ад правядзення мерапрыемстваў адмовіліся праз адсутнасць снегу. Зрэшты, са снегам і ў нас напружана. За акном - устойлівы плюс, кліматычная зіма ў гэтым сезоне дагэтуль не наступіла.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках