19 сакавiка 2024, aўторак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі апраўдалі святара-сутэнёра

22
У Расеі апраўдалі святара-сутэнёра
МІКАЛАЙ КІРЭЕЎ (У ЦЭНТРЫ)
ФОТА: ВКОНТАКТЕ

Яго асудзілі ў Віцебску на 5 гадоў і 6 месяцаў.

У Расеі скасавалі прысуд святару Мікалаю Кірэеву, які быў асуджаны ў Беларусі на 5,5 гадоў за спробу арганізаваць вываз дзяўчат за мяжу для прастытуцыі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Выбаргскай Епархіі РПЦ, піша tut.by.

Як вынікае з паведамлення, Кірэеў быў апраўданы Ленінградскім абласным судом і вызвалены з-пад варты 30 студзеня.

У Беларусі, нагадаем, святар быў асуджаны ў лістападзе 2017 года. Судовыя слуханні прадаўжаліся тры тыдні ў закрытым рэжыме. Расейца вінавацілі ў замаху на арганізацыю і выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй іншымі асобамі, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асоб для прастытуцыі - пры гэтым злачынства не было даведзенае да канца праз незалежныя ад гэтай асобы абставіны.

Як паведамляў Следчы камітэт, кайданкі на айца Мікалая надзелі на аўтавакзале Віцебска, калі святар спрабаваў сесці ў аўтобус разам з 20-гадовай і 30-гадовай жанчынамі. Паводле інфармацыі следства, мужчына з красавіка да жніўня 2017 года перапісваўся ў інтэрнэце з гэтымі жанчынамі. Атрымаўшы іх згоду на занятак прастытуцыяй за грошы ў Санкт-Пецярбургу, 3 жнiўня абвінавачваны прыехаў у Віцебск, каб даставіць іх у Расею.

Суд прысудзіў Кірэева да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. У выніку амністыі тэрмін пакарання скарацілі да 4 гадоў і 6 месяцаў. У жніўні 2019 Кірэеў адправіўся адбываць пакаранне ў Расею.

«Суд апеляцыйнай інстанцыі адмовіў у прызнанні прысуду, вынесенага судом г. Віцебска (Беларусь). Сваю віну айцец Мікалай ніколі не прызнаваў», - адзначаецца на сайце Выбаргскай Епархіі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках