23 красавiка 2024, aўторак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам схлусіў пра 189 дамоў з капітальным рамонтам

6
Менгарвыканкам схлусіў пра 189 дамоў з капітальным рамонтам

На падставе дакументаў работы былі скончаныя.

Заганная практыка падачы гарадскімі ўладамі скажонай справаздачнасці прадаўжаецца не першы год, канстатавалі ўдзельнікі калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю, якая адбылася сёння і ацаніла эфектыўнасць работы сталічнага ЖКГ, піша the-village.me.

Як паказалі праверкі, паўнавартасны ўвод у эксплуатацыю аб'ектаў капітальнага рамонту падмяняецца прыёмкай толькі першых пускавых комплексаў.

У 2019 годзе Менгарвыканкам даў справаздачу за капітальны рамонт 189 жылых дамоў. У рэчаіснасці ж ніводзін з іх не ўведзены ў эксплуатацыю цалкам.

Справаздачы аб уводзе поўнай плошчы 120 дамоў былі заснаваныя на прыёмцы толькі сістэм газазабеспячэння, якія складаюць усяго 4 адсоткі каштарыснага кошту капрамонту. Яшчэ 55 дамоў былі «ўведзеныя» пасля замены сістэм водазабеспячэння і каналізацыі, якія складаюць 10 адсоткаў каштарысу.

Адзін з абуральных прыкладаў - дамы нумар 20 і 22 на менскай вуліцы Калініна. ЖКГ Першамайскага раёна дало справаздачу аб уводзе іх у эксплуатацыю пускавымі комплексамі яшчэ ў 2016 годзе, хоць фактычна капрамонт не скончаны дагэтуль.

Намесніца начальніка галоўнай управы кантролю г. Менску КДК Вера Мацулевіч кажа:

- Для развязання праблемы былі нават ўнесеныя змены ў заканадаўства. У Пастанове Савета Міністраў нумар 324 было выразна прапісана, што нельга даваць справаздачу аб уводзе дома без выканання ўсіх працы ў аб'ёме праектна-каштарыснай дакументацыі. Але, як выявілася, у 2019 годзе гарадскія ўлады гэта таксама праігнаравалі. Адным з развязанняў можа быць стварэнне незалежнай жыллёвай інспекцыі, якая паказала сваю эфектыўнасць у сумежных дзяржавах. Яна адсочвае сітуацыю ад пачатку таргоў да ўводу аб'екта ў эксплуатацыю: без яе капрамонт не прымаюць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках