20 красавiка 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі могуць увесці пакаранне за абразу настаўніка

65
У Беларусі могуць увесці пакаранне за абразу настаўніка
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА TUT.BY

Такую ідэю агучыла намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

- Апошнім часам адбываецца нямала падзей негатыўнага характару, калі вучні спрабуюць ціснуць на педагога, а часам і абражаюць яго. Грамадству неабходна стаць на абарону настаўніка, - кажа Вольга Чупрыс, намесніца кіраўніка адміністрацыі кіраўніка.

Вольга Чупрыс 19 лютага наведала Ваўкавыскі каледж, які належыць да Гарадзенскага ўніверсітэту ім. Я. Купалы і ў якім рыхтуюць у асноўным педагогаў.

Ідэю аб прававой абароне настаўнікаў Беларусь падгледзела ў Казахстане, сказала Чупрыс.

- Мы прыгледзеліся да гэтага досведу і таксама плануем увесці такую норму ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, каб абараніць настаўніка. Бо гэта чалавек, з якім кожны з нас ідзе па жыцці і ад якога шмат у чым залежыць, як складзецца наш далейшы лёс, - цытуе намесніца кіраўніка адміністрацыі дыктатара БелТА.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках