19 красавiка 2024, Пятніца, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі пра карысць бульбы

9
Навукоўцы распавялі пра карысць бульбы

Са слоў навукоўцаў, бульбачка больш карысная, чым гарніры з круп.

Амерыканскія навукоўцы з Універсітэта штата Пенсільванія высветлілі, што бульба, якая лічыцца шкодным прадуктам для захавання фігуры, спрыяе паляпшэнню паказчыкаў здароўя чалавека. Пра гэта паведамляе iz.ru са спасылкай на выданне Medical News Bulletin 18 лютага.

Спецыялісты правялі даследаванне. Для эксперыменту добраахвотнікаў падзялілі на дзве групы, адна з якіх на працягу чатырох тыдняў павінна была харчавацца гарнірам з вычышчанага зерня, у тым ліку рыса, а іншая - бульбай, прыгатаванай на пару або запечанай, піша НСН.

Пасля заканчэння эксперыменту навукоўцы вымералі у падыспытных маркеры кардыяметабалічнай рызыкі, у тым ліку ўзровень глюкозы ў плазме крыві, халестэрын, сываратачны інсулін і артэрыяльны ціск. Высветлілася, што ў тых, хто еў бульбу, паказчыкі былі лепшыя, чым у групы, што ела гарніры з круп.

Разам з тым экспэрты нагадалі, што дазваляць сабе бульбу могуць толькі тыя людзі, у якіх няма адпаведных супрацьпаказанняў, адзначае тэлеканал «360».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках