1 чэрвеня 2020, панядзелак, 23:24
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынікі перамоў Сечына з Лукашэнкам агучаныя не будуць

22
Вынікі перамоў Сечына з Лукашэнкам агучаныя не будуць
ФОТА: YOUTUBE.COM

Перамовы прайшлі 18 лютага.

Вынікі перамоў Ігара Сечына з Аляксандрам Лукашэнкам, якія прайшлі раніцай 18 лютага, агучаныя не будуць. Прэс-служба кіраўніка Беларусі абмежавалася прэс-рэлізам, дзе распавяла толькі пра пачатак сустрэчы. А прэс-рэліз, які з'явіўся на сайце «Роснефти», утрымлівае агульныя фразы і агульнавядомыя звесткі.

«Наколькі мы таксама бачылі, усё ў агульным ішло на ўзроўні вось такіх праграмных фраз, што каштоўнае супрацоўніцтва, і яно будзе. Звыш гэтага, на жаль, вы ад нас наўрад ці пачуеце», - адказалі Еўрарадыё на спробу ўдакладніць інфармацыю ў прэс-службе расейскай кампаніі.

Інфармацыю галоўнага рэдактара радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксея Венедыктава пра тое, што Сечын прывёз Лукашэнку прапанову ад Уладзіміра Пуціна, у «Роснефти» не каментуюць. Аналітыкі звяртаюць увагу, што расейскі алігарх, магчыма, быў больш зацікаўлены ў сустрэчы, так як сам прыляцеў у Менск. Аднак Сечын мог клапаціцца не пра палітычныя інтарэсы кіраўніцтва Расеі, а пра бізнэс-інтарэсы самой «Роснефти». У Беларусі кампанія валодае 36 запраўкамі і пяццю нафтабазамі, а таксама трымае 21% акцый Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

У 2019 годзе «Роснефть» паставіла ў Беларусь 8,8 млн тон нафты. Гэта прыкладна палова ад усёй нафты, якую імпартавала Беларусь.