25 красавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International заявіла пра рэгрэс у сітуацыі з правамі беларусаў

2
Amnesty International заявіла пра рэгрэс у сітуацыі з правамі беларусаў

Міжнародная праваабарончая арганізацыя падрыхтавала спецыяльны брыфінг пра Беларусь у ААН.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" падрыхтавала спецыяльны брыфінг пра Беларусь у рамках Універсальнага перыядычнага агляду Рады ААН правоў чалавека, паведамляе «Белсат».

У дакуменце «Amnesty International» заклікае неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне і «пакласці канец бесчалавечнаму абыходжанню са сваякамі асуджаных і пакараных людзей».

Таксама арганізацыя звяртае асаблівую ўвагу на невыкананне Беларуссю сваіх абавязкаў у дачыненні да свабоды выказвання меркаванняў, свабоды аб’яднанняў і мірных сходаў, у галіне ювенальнай юстыцыі і забеспячэння справядлівага судаводства, у пытаннях адносна дыскрымінацыі і захавання іншых правоў чалавека.

Гэтак, «Amnesty International» адзначае, што папраўкі да закону аб медыях, якія ўступілі ў моц у снежні 2018 года, значна ўзмацнілі дзяржаўны кантроль за інтэрнэт-СМІ. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абавязковую рэгістрацыю ўсіх удзельнікаў онлайн-форумаў і ўвядзенне юрыдычнай адказнасці ўласнікаў СМІ за такія каментары. Таксама звяртаецца ўвага на накладанне «надмерна вялікіх штрафаў» на незалежных журналістаў, якія супрацоўнічаюць з міжнароднымі медыямі.

У арганізацыі адзначаюць, што за пяць гадоў значна пагоршылася ў Беларусі і сітуацыя са свабодай сходаў. Аўтары агляду называць наўпроставай перашкодай для ажыццяўлення права на мірныя сходы папраўкі да Закону аб масавых акцыях, якія абавязалі арганізатараў падзеяў аплочваць ахову міліцыяй грамадскага парадку, працу медычных службаў і ўборку тэрыторыі акцыі.

У дакуменце падкрэсліваецца, што ў Беларусі працягваюць пераследаваць апазіцыйных актывістаў і палітыкаў, максімальна ўскладненая працэдура рэгістрацыі грамадскіх абʼяднанняў.

«І хоць адзначаюцца і некаторыя пазітыўныя зрухі – напрыклад, адмена арт. 193.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжваў крымінальную адказнасць за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі, – яны кампенсуюцца рэгрэсам у іншых галінах», – заяўляюць у «Amnesty International».

Гэтак, за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі цяпер прадугледжаны штраф у $ 615.

Арганізацыя заклікала беларускія ўлады цалкам выконваць агульнапрызнаныя правы чалавека, перадусім права на свабоду выказвання меркавання, свабоду сходаў і асацыяцыяў, а таксама спыніць рэпрэсіі супраць крытыкаў ураду ды іншадумцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках