19 красавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: У расейскіх самалётаў Superjet няма ніякіх пакупнікоў

33
Reuters: У расейскіх самалётаў Superjet няма ніякіх пакупнікоў

Самалёты, якія РФ планавала маштабна прадаваць, аказаліся нікому не патрэбнымі.

Галоўны расейскі пасажырскі рэактыўны самалёт Sukhoi Superjet 100, задуманы як канкурэнт Airbus, Bombardier і Embraer, не пацвердзіў сёлета заказ па-за даўнім пагадненнем з дзяржаўным перавозчыкам, паведаміў Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Кампанія пасажырскіх авіяперавозак Sukhoi, якую кантралюе расейскі дзяржаўны холдынг Rostec, спадзявалася прадаць сотні Superjets. Але праз слабы попыт, праблемы з абслугоўваннем і затрымкі з пастаўкай запчастак, выкарыстоўвае толькі 142 самалёты.

Расейскі «Аэрафлот», у складзе якога ўжо ёсць 54 Superjet, сёлета атрымае яшчэ 17 самалётаў, паведаміла Міністэрства гандлю і прамысловасці РФ. Яшчэ 100 самалётаў «Аэрафлот» узяў у арэнду паміж 2019 і 2026 гадамі.

Паводле звестак Reuters на гэты момант іншых кліентаў у Sukhoi няма. Жыццяздольнасць кампаніі напрамую залежыць ад дзяржаўнай падтрымкі, бо камерцыйных заказаў так і не з'явілася.

Sukhoi Superjet 100 у асноўным эксплуатуецца ўнутры Расеі рэгіянальнымі авіякампаніямі, карпарацыямі і дзяржаўнымі структурамі. Самалёт меў неадназначны поспех з замежнымі перавозчыкамі. Летась ірландская авіякампанія CityJet спыніла эксплуатацыю сваіх сямі Superjets, а мексіканскі Interjet заявіў, што плануе прадаць свае 22 Superjets.

У кампаніі адмовіліся раскрываць свой партфель кліентаў. «Кампанія працуе над выкананнем кантрактаў у інтарэсах аператараў і заказчыкаў самалётаў, асноўным з якіх з'яўляецца расейскі перавозчык «Аэрафлот», - гаворыцца ў паведамленні Sukhoi.

Таксама, тры найбуйнейшыя расейскія прыватныя авіякампаніі - S7, UTair і Ural Airlines не плануюць купіць або ўзяць у арэнду Superjets гэтага года. Пяць іншых - не адказалі на запыты.

Авіякампанія IrAero, якая базуецца на Далёкім Усходзе Расеі, раней патрабавала ад Sukhoi кампенсацыі, спасылаючыся на нізкія тэхнічныя паказчыкі Superjet і «ўмовы кантракту далёка не самыя выгадныя для карыстальнікаў».

Летась кампанія заявіла, што прадасць пакупнікам 16 самалётаў. Аднак урэшце даставіла толькі восем, пяць з якіх былі перададзеныя ў арэнду «Аэрафлота».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках