19 красавiка 2024, Пятніца, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель не жадае ўмешвацца ў выбар новага кіраўніка ХДС

Мэркель не жадае ўмешвацца ў выбар новага кіраўніка ХДС
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ

Канцлерка Нямеччыны адмовілася ўдзельнічаць у адборы новага старшыні ХДС.

Федэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель не збіраецца ўмешвацца ў працэс выбару новага старшыні партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), а таксама кандыдата ад партыі на пасаду канцлера. Пра гэта яна заявіла ў сераду, 19 лютага, падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Фінляндыі Саннай Марын, паведамляе DW.

«Мой досвед кажа пра тое, папярэднікі павінны трымацца ў баку ад падобных рэчаў. І я прытрымліваюся гэтага», - сказала Мэркель, дадаўшы, што гэта не азначае, што яна не будзе гутарыць з магчымымі кандыдатамі.

Мэркель не плануе сыходзіць з пасады канцлера да 2021

Адказваючы на пытанне пра тое, ці застанецца яна на пасадзе канцлеркі да заканчэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў, што заканчваецца ў 2021 годзе, па-за залежнасці ад рашэння адносна новага кіраўніка ХДС, Мэркель нагадала, што ў кастрычніку 2018 года ўжо абазначыла сваю пазіцыю ў гэтым пытанні.

Тады, абвясціўшы пра пастанову сысці з пасады старшыні ХДС, Мэркель заявіла, што «гатова заставацца» на пасадзе канцлера да заканчэння бягучага легіслатурнага перыяду. Яе пераемніцай на пасадзе кіраўніка партыі стала Анегрэт Крамп-Карэнбауэр, якая 10 лютага таксама паведаміла, што адмовіцца ад гэтай пасады і не будзе вылучацца кандыдаткай у канцлеры.

На месца АКК ужо ёсць прэтэндэнты

На пасаду старшыні ХДС замест Крамп-Карренбауэр, чыё імя ў Нямеччыне нярэдка скарачаюць да АКК, ужо ёсць некалькі прэтэндэнтаў. Сярод іх - прэм'ер-міністр зямлі Паўночны Рэйн - Вестфалія Армін Лашэт, міністр аховы здароўя Нямеччыны Енс Шпан і былы старшыня парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС Фрыдрых Мерц, які лідзіруе у апытаннях.

У аўторак, 18 лютага, сваю кандыдатуру на вышэйшую партыйную пасаду прапанаваў кіраўнік замежнапалітычнага камітэта бундэстага Норберт Ротген.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках