28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызнанні Гараўскага: Лукашэнка атрымаў папярэджанне

38
Прызнанні Гараўскага: Лукашэнка атрымаў папярэджанне
ЮРЫЙ ГАРАЎСКІ

Цяпер са злачынствамі рэжыму можна разабрацца на міжнародным узроўні.

31 студзеня ў Варшаве прайшла цырымонія ўручэння «Хартыяй-97» Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча.

Яе лаўрэатамі у тым ліку сталі журналісты «Нямецкай хвалі» Наталля Макушына, Уладзімір Дорахаў і Кацярына Сотнік - аўтары сенсацыйнага інтэрв'ю з экс-байцом беларускага СОБРу Юрыем Гараўскім).

Журналісты «Нямецкай хвалі» былі ўзнагароджаны за абарону права на свабоду слова і атрыманне грамадска важнай інфармацыі. Атрымаць прэмію за сябе і за калег з Бона прыехала Наталля Макушына, а ўзнагародзіў журналістку кіраўнік знакамітага польскага выдавецтва «КАРТА» Збігнеў Глузам.

ФОТА: CHARTER97.ORG

- Добры вечар усім. Тое, што зрабілі журналісты «Нямецкай хвалі» - гэта адно з самых важных публічных дасягненняў, якое супрацьстаіць дыктатур. Сведчанні Юрыя Гараўскага і праўдападабенства гэтых сведчанняў - вельмі важны акт. Гэта ўнікальная сітуацыя.

У камуністычных і посткамуністычных рэжымах людзі гінуць без следу, і часта няма шанцаў, каб гэта расследаваць. І тое, што адбылося, сведчыць, што можа быць інакш. Гэта - асноўная абсалютная каштоўнасць.

Я вельмі рады, што гэтая прэмія будзе ўручаная ў Польшчы, бо ў нас няма добрага досведу ў такім кірунку. Тое, што забойцы ксяндза Ежы Папялушкі раскрытыя, было справай выпадку.

Як дакументацыйны цэнтр, мы апелявалі да чыноўнікаў і сілавікоў камуністычнага рэжыму ў Польшчы, каб яны спавядаліся, каб распавялі пра тое, што ўчынілі. Мы казалі, што іх не будуць пераследваць, для нас важна зразумець гэты працэс. Да нас ніхто не звярнуўся.

Тое, што гэты чалавек, Юрый Гараўскі, пагадзіўся - гэта вялікая справа. І важна тое, што ягонае сведчанне - такое моцнае, і яго можна было паказаць публічна. Гэта вялікі крок і гэта вялікае папярэджанне для дыктатараў, і Лукашэнкі ў тым ліку, - сказаў Збігнеў Глуза.

Прымаючы прэмію, Наталля Макушына сказала:

- Самае страшнае - гэта прамаўляць цяпер перад вамі. Гэта страшней, чым сядзець побач з тым чалавекам, які прызнаўся ў забойстве. Павінна сказаць шчырае дзякуй маім калегам-журналістам, якія звярнулі ўвагу на гэтую справу.

Таксама я ўдзячная і Польшчы за тое, што гэта справа выходзіць на міжнародны ўзровень. За тое, што прызналі нашу працу як сімвал таго, што нават праз гады можна разбірацца з тымі злачынствамі, якія ўчыніў рэжым Лукашэнкі.

Адным з важных вынікаў расследавання калектыву «Нямецкай хвалі» стала тое, што адноўленыя тры крымінальныя справы паводле факту знікнення экс-кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, прадпрымальніка, які падтрымліваў апазіцыю.

Ёсць надзея, якая памірае апошняй, што, магчыма, у Беларусі нешта зрушыцца.

ФОТА: CHARTER97.ORG

Але павінна вам сказаць, што нас ужо цяпер нахабным чынам падманваюць. Таму што чацвёртая справа, аб знікненні нашага калегі-журналіста Змітра Завадскага, не адноўленая. І не аднавілі яе ўлады на той простай падставе, што нібыта справа «было закончаная». Святлана Завадская падала цяпер скаргу на працяг гэтай справы, таму што мала хто ведае, што было распачата дзве крымінальныя справы. Адна, сапраўды, было закончаная і суд нібыта знайшоў тых, хто быў датычны да выкрадання Завадскага, але ніхто не ведае, хто распараджаўся ягоным жыццём далей. Гэтая першая адмова ў распачынанні справы паводле факту перадачы Завадскага неўстаноўленым асобам кажа пра тое, што следства ўсе 20 гадоў цягнулася і нічога не расследавалася.

ФОТА: CHARTER97.ORG

Таму маё асабістае меркаванне: палітыкі ў Еўропе павінны трымаць гэтую справу на кантролі. Калі гэта магчыма, стварыць камісію ў Еўрапарламенце ў рамках камітэта ў сувязях з Беларуссю для кантролю як расследуецца гэтая справа ўнутры краіны. Можна яшчэ стварыць і камісію пры Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, пры ААН - гэта значыць, існуе шмат арганізацый, якія могуць нейкім чынам сачыць за тым, што ў нас дзеецца.

20 гадоў нам тлумілі галаву - а цяпер знайшоўся чалавек, які пакуль выступае ў якасці сведкі і ёсць падстава казаць пра тое, што справы павінны быць адноўленыя. Павінна быць праведзена аб'ектыўнае расследаванне, інакш будзе так, як цяпер.

Мае калегі вымушаныя працаваць тут, у Польшчы, замест таго, каб працаваць на ніве журналістыкі ў роднай краіне, мяне таксама практычна выціснулі. А тых журналістаў, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі, вы самі ведаеце, як іх душаць.

Таму я вельмі рада, што гэтая справа выйшла на міжнародны ўзровень. Вельмі рада, што гэтым займалася «Нямецкая хваля», у якой такая місія - працаваць з незалежнай інфармацыяй у тых краінах, дзе гэта немагчыма. А палякам проста нізкі паклон. Я, дарэчы, памятаю, як сачыла за справай ксяндза Папялушкі, калі яна раскручвалася. Сядзелі мы, абняўшы рыжскі прыёмнік і слухалі, і вельмі перажывалі за а тое, што будзе далей - а цяпер самі апынуліся ў такой сітуацыі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках