28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя чатыры карысныя прадукты, якія пажадана есці штодня

1
Названыя чатыры карысныя прадукты, якія пажадана есці штодня

Адзін з іх – морква.

Каб быць здаровымі і насычаць свой арганізм усімі неабходнымі для нармальнай жыццядзейнасці рэчывамі, не абавязкова прытрымлівацца нейкага складанага рэжыму харчавання. Досыць кожны дзень уключаць у свой рацыён гэтыя прадукты, піша healthinfo.ua.

Шпінат

Французы нездарма празвалі гэтую зялёную траўку «венікам для страўніка»: яна спрыяе выводзінам з арганізма шлакаў і таксінаў! Ва ўтрыманні фоліевай кіслаты шпінат саступае толькі зеляніне пятрушкі; багаты набор вітамінаў групы В дабратворна дзейнічае на нервовую сістэму, а вітамін Е абараняе клеткі арганізма ад заўчаснага старэння.

Асабліва паказаны ён цяжарным жанчынам і людзям з аслабленым здароўем. Дарэчы, шпінат валодае яшчэ і супрацьсклератычным дзеяннем, умацоўвае капіляры. Дзецям шпінат рэкамендуецца пры парушэнні росту. У многіх краінах пюрэ з шпінату з'яўляецца абавязковай дыетычнай стравай для малых. Ён перашкаджае развіццю рахіту і дапамагае будаўніцтву косткавай сістэмы.

Заменнікі: капуста белакачанная, салата латук.

Рэкамендаваная норма на дзень: 1 кубак свежага або 1/2 кубка прыгатаванага шпінату.

Як есці: дадавайце шпінат у салаты, сэндвічы, яечню і амлет, пасыпайце ім піцы і іншыя гарачыя стравы.

Ёгурт

Натуральныя «жывыя» ёгурты ўтрымліваюць велізарную колькасць кальцыю, калію, вітаміну В, а галоўнае – жывых біфіда-культураў, якія спрыяюць паляпшэнню працы стрававальнай сістэмы і ўмацаванню імунітэту. Рэгулярнае ўжыванне натуральных ёгуртаў перашкаджае з'яўленню раку тоўстай кішкі, а таксама раку грудзей (за кошт умацавання імуннай сістэмы).

Заменнікі: кефір, сыроватка, ражанка.

Рэкамендаваная норма на дзень: 1 шклянка жывога ёгурту (з утрыманнем як мінімум 300 мг кальцыю).

Як есці: дадавайце ў ёгурт арэхі і мёд, садавіну і ягады, рабіце смузі на аснове натуральнага ёгурту, выкарыстоўвайце яго ў якасці запраўкі для салатаў і ранішніх мюслі.

Памідоры

Свежыя памідоры – ідэальная ежа для таго, каб папоўніць страту мінеральных рэчываў. Яны ўтрымліваюць калій (карысны для сэрца, спрыяе выводзінам лішку вадкасці з арганізма), магній (дапамагае целу адаптавацца да холаду), жалеза (рэкамендуецца пры анеміі), цынк (неабходны для росту клетак скуры, валасоў і гаення ранаў), кальцый (умацоўвае косці), фосфар (удзельнічае ў абменных працэсах). Таматы ўтрымліваюць вялікую колькасць арганічных кіслотаў, якія неабходныя нашаму арганізму для нармальнай працы, а таксама даволі шмат вітамінаў – В1, В2, В3, В6, В9, Е, але больш за ўсё ў іх вітаміну С.

Але самае каштоўнае ў таматах – рэчыва лікапін – гэта арганічнае злучэнне, якое надае плоду насычаны чырвоны колер, з'яўляецца вельмі моцным натуральным антыаксідантам і здольнае папярэдзіць развіццё ракавых захворванняў кішачніка, стрававода, страўніка, лёгкіх.

Найбольш эфектыўны лікапін у жаночай анкалогіі. Акрамя таго, ён прыкметна зніжае рызыку развіцця сэрцава-судзiнных захворванняў. Паколькі лікапін з'яўляецца тлушчараспушчальным рэчывам, то карысць памідораў вырастае, калі іх ужываць у ежу разам з алеем або са смятанай і соусамі на тлустай аснове. Лікапін мае ўнікальную ўласцівасць не разбурацца пры тэрмічнай апрацоўцы, а нават, наадварот, узрастаць. На лікапін, праўда, багатыя не ўсе гатункі памідораў, а толькі чырвоныя.

Памідоры лечаць не толькі цела, але і душу: у іх ёсць "гатовы" сератанін, дзякуючы якому памідоры паляпшаюць настрой, а ў стрэсавых сітуацыях працуюць як антыдэпрэсанты. Яшчэ адна прыемная і вельмі карысная ўласцівасць таматаў – нізкая каларыйнасць (23 ккал на 100 г). А хром, які ўваходзіць у іх склад, спрыяе больш хуткаму насычэнню і папярэджвае прыступы "зверскага" голаду. Толькі варта памятаць, што памідорныя "дозы" трэба абмежаваць людзям, якія пакутуюць на парушэнні абмену рэчываў і алергію на чырвоную гародніну і садавіну, а таксама на мігрэні.

Заменнікі: кавун, чырвоны грэйпфрут, папая.

Рэкамендаваная норма на дзень: 8 памідораў чэры або 1 шклянка таматнага соку.

Як есці: дадавайце ў салаты, ежце ў свежым выглядзе, рабіце чырвоныя соусы да пасты на аснове таматаў, дадавайце ў супы, амлеты і гарачыя мясныя стравы.

Морква

Морква ўвайшла ў спіс неабходных штодзённых прадуктаў, зразумела, дзякуючы ўтрыманню каратыну і вітаміну А, якія дапамагаюць не толькі падтрымаць вастрыню зроку на належным узроўні, але і палепшыць яго. Так што для дзяцей, людзей, якія працуюць цэлы дзень за кампутарам ці тых, хто займаецца седнай працай з нагрузкай органаў зроку, морква ўвогуле неацэнны прадукт. Акрамя ўсяго іншага, морква вельмі багатая на вітаміны групы В, утрымлівае такія найважнейшыя для нашага арганізма кіслоты, як нікацінавая і фоліевая.

Менавіта праз такое багатае ўтрымання карысных рэчываў моркву рэкамендуюць уключаць у рацыён усе дыетолагі. Як гаворыцца, мінімум калорый і максімум пажыўных рэчываў, вітамінаў і мікраэлементаў.

Заменнікі: салодкая бульба, манга, гарбуз.

Рэкамендаваная норма на дзень: 1-2 морквы або 1/2 шклянкі маркоўнага соку.

Як есці: асаблівасцю морквы з'яўляецца тое, што яна лепш за ўсё засвойваецца ў прысутнасці тлушчаў. Вось таму стравы з морквы пажадана гатаваць з алеем бо маслам, смятанай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках